Брагінчане адзначылі свята дзяржаўных сімвалаў Беларусі

Праздники и будни

Maei kraine_00

На працягу дня ў парку і на стадыёне райцэнтра праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы ў рамках грамадска-патрыятычнай акцыі “Маёй краіне”.

Не засталіся без увагі ў гэты дзень ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач разам з в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Юліяй Сапегай павіншавалі паважаных людзей са святам і ўручылі ім падарункі.

Тым часам у парку працавалі тэматычныя пляцоўкі. Так, навучыцца маляваць дзяржаўныя сімвалы краіны хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі на адкрытых занятках гістарычнага музея з карціннай галерэяй, а атрымаць азы вышыўкі стужкамі – на майстар-класах Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Maei kraine_19Maei kraine_18Maei kraine_17Maei kraine_38

У рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадалі прысутным аб асновах бяспекі, прадэманстравалі аварыйна-выратавальнае абсталяванне. Жадаючыя нават маглі адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, прымерыўшы спецыяльнае абмундзіраванне. Разам з раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа школьнікі вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпеламу.

Maei kraine_04Maei kraine_03Maei kraine_02Maei kraine_05Maei kraine_014Maei kraine_15Maei kraine_06Maei kraine_07Maei kraine_013Maei kraine_012

Не пуставала і пляцоўка з аэрахакеем, батутам і надзімальнай горкай, якія хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі работнікі Брагінкінавідэасеткі. На стадыёне праходзілі спартыўныя спаборніцтвы (ДЮСШ). Побач гульнявую праграму праводзіла клаунэса Аліса (РДК). Многіх зацікавіла і кніжная выстава цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Maei kraine_011Maei kraine_01Maei kraine_08Maei kraine_010Maei kraine_16Maei kraine_09Maei kraine_015Maei kraine_37

У канцэрце “Маю краіну я шаную”, які стаў кульмінацыйным момантам свята, прынялі ўдзел прафесійныя і самадзейныя артысты Брагіншыны. Шмат прыемных хвілін даставілі гледачам і госці – навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага.

Maei kraine_24Maei kraine_20Maei kraine_21Maei kraine_22Maei kraine_23Maei kraine_25Maei kraine_26Maei kraine_27Maei kraine_28Maei kraine_29Maei kraine_30Maei kraine_31Maei kraine_32Maei kraine_33Maei kraine_34Maei kraine_35Maei kraine_36

Нагадаем, што галоўная мэта акцыі “Маёй краіне” – прыцягненне ўвагі як мага большай колькасці прадстаўнікоў усіх узростаў і прафесій да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць Беларусі, папулярызацыя творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу раёна. На Брагіншчыне праект ахвотна падтрымалі раённыя арганізацыі грамадскх аб’яднанняў “Белая Русь” і “БРСМ”, прафсаюзы і інш.

Нездарма мерапрыемствы ў рамках акцыі “Маёй краіне” былі прымеркаваны менавіта да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага. Гэта сімвалы, якія ўвасабляюць працавітасць і гераізм беларусаў, ідэю нацыянальнага адзінства, суверэнітэт і незалежнасць нашай Радзімы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *