Рэйд па Дняпры: не азмрочыць рыбалку сумнымі наступствамі

Грамадства Школа бяспекі

Osvod_03Завяршыўся вясенні нераставы перыяд, а гэта значыць, у старшыні раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах і інспектара Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Мікалая Катбалая пачалася гарачая пара. Аматары рыбнай лоўлі з нецярплівасцю чакалі 18 мая, калі, нарэшцэ, адкрыецца летні сезон – з гэтага дня ім ужо дазволена карыстацца лодкамі.

Osvod_01Osvod_02

Бяспека на вадзе – гэта шырокі спектр пытанняў, многія з якіх даводзіцца вырашаць у цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі іншых структур і ведамстваў. Так, у мінулую суботу ў сумесны рэйд з дзяржінспектарам накіраваўся прадстаўнік Брагінскага РАУС Арцём Арцёменка. У яго свая задача – папярэдзіць рыбакоў аб магчымых крадзяжах лодак. У нашым раёне такія здарэнні фіксуюцца часта, таму гаспадарам плавальных сродкаў было рэкамендавана не пакідаць маёмасць, прычым не танную, без нагляду. Асабліва – у цёмны час сутак. Акрамя гэтага, вяліся прафілактычныя гутаркі аб недапушчэнні выпадкаў знаходжання на вадзе ў нецвярозым стане.

Адзін з першых, хто трапіў у поле зроку ўдзельнікаў рэйду, – рыбак, які мірна спаў у лодцы на сярэдзіне ракі. Малады чалавек, напэўна, забыўся, што адна з нечаканых небяспек на вадзе – гэта пераварочванне плавальнага сродку. Давялося яго разбудзіць і нагадаць аб мерах засцярогі.

Osvod_04Osvod_06Osvod_07

У наступных аматараў рыбнай лоўні не адпавядала стандарту вышыня лічбаў бартавога нумару. Згодна з правіламі, яна павінна быць каля 100-120 міліметраў. Абяцалі выправіць.

У гасцей з Дзяржынска падыходзіць да завяршэння тэрмін тэхагляду лодкі. Мікалай Мікалаевіч параіў не адкладваць гэтую працэдуру на потым.

Не абышлося ў той дзень і без складання пратаколу. Так, не прадбачлівымі былі двое рыбакоў, калі перадалі выратавальныя камізэлькі сябрам на кацер, а самі вырашылі даплыць да месца прыпынку без багажу. Пазбегнуць штрафу ў 0,5 базавай велічыні ім не дапамаглі ніякія ўгаворы.

Між тым агульнае ўражанне ад рэйду – рыбакі прывыклі да парадку, і патрабаванні дзяржінспектара ўспрымаюць адэкватна. Большасць з тых, хто знаходзіўся на маламерных суднах, як і належыць, мелі ўсе неабходныя дакументы і выратавальныя камізэлькі. Парушальнікі адразу ж накіроўваліся да берага. Хаця яшчэ некалькі гадоў таму, па словах Мікалая Мікалаевіча, многіх даводзілася літаральна пераконваць і ўгаворваць. Сёння ж стаўленне іншае: самі адпачывальнікі прызнаюцца, што жыццё і здароўе даражэй.

Osvod_08Osvod_09Osvod_10Osvod_11Osvod_12Osvod_13Osvod_14Osvod_15Osvod_16Osvod_17Osvod_18Osvod_19Osvod_20

Дарэчы, за парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі маламерных суднаў прадугледжаны папярэджанне або штраф у памеры да трох базавых велічынь (арт. 18.8 КаАП).

– У мінулым годзе за сезон было складзена 26 пратаколаў, – адзначае Мікалай Катлабай. – Але ў маёй дзейнасці галоўнае – не пакараць чалавека, а данесці да яго важнасць выканання ўсіх пат-рабаванняў. Толькі так можна пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вадзе.

На адкрыцці сезона ён быў не асабліва прыдзірлівым, але рыбакі ведаюць, што расслабляцца нельга – пазней спытае з кожнага, таму на заўвагі рэагавалі з разуменнем.

Osvod_21Osvod_05



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *