Таццяна Яшчанка – работу на ферме паспяхова спалучае з мацярынствам

Грамадства

Doyarka

На Красненскай МТФ адкрытага акцыянернага таварыства “Камарынскі” вядзецца рэканструкцыя памяшканняў. Многае ўжо зроблена, даведзена да ладу, але ж будаўнічыя работы не спыняюцца. Пасля ўручэння грамат і падарункаў аператарам машыннага даення гэтай фермы разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Балобанам мы абышлі ўсю тэрыторыю, паглядзелі, у якіх умовах працуюць людзі. У мінулым Віктар Іванавіч – кіраўнік адной з гаспадарак раёна, таму з асаблівым задавальненнем і пачуццём павагі да дырэктара “Камарынскага” Рыгора Анапрэенкі заўважыў: “Адчуваецца, што ёсць тут добры гаспадар. Усе памяшканні запоўнены жывёлай, нават гэтае, дзе няма сучаснай даільнай залы. Можна і ў бачкі малако выліць, галоўнае, каб хлеў не пуставаў. Выкарыстоўваюць любую магчымасць для павелічэння вытворчасці прадукцыі”.
Таццяна Яшчанка – адна з тых, хто працуе ў гэтым памяшканні. Надоенае малако ідзе на выпайку цялятам. Работу на ферме жанчына паспяхова спалучае з мацярынствам. У Таццяны Іванаўны пяцёра дзяцей. Няхай усе яны будуць шчаслівымі і здаровымі, радуюць любую матулю сваімі поспехамі.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *