У Брагіне з’явіўся кантэйнер Чырвонага Крыжа для збору адзення і абутку

Грамадства Популярное

Krasny krest

У Брагіне з’явіўся ўніверсальны кантэйнер Чырвонага Крыжа  для збору чыстага адзення і абутку  ад насельніцтва, якія потым будуць перадавацца маючым  у іх патрэбу.

Амаль у кожнага з нас у шафе ёсць рэчы, якія толькі займаюць месца: з адных выраслі дзеці, другія ўжо проста надакучылі або выйшлі з моды, устарэў фасон. Насіць іх няма каму ці не хочацца, а выкідваць шкада – акуратныя і дагледжаныя. Вось і ляжаць, перасоўваюцца з аднаго боку ў другі. А маглі б яшчэ паслужыць тым, у каго меншы дастатак, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Цяпер праблему развітання з непатрэбнымі кофтачкамі, штанамі, чаравікамі можна вырашыць без асаблівых узрушэнняў: у Брагіне ўстанавілі кантэйнер, у якім і пакідаецца такое адзенне і абутак, а таксама дзіцячыя цацкі. Вы ўжо не носіце і не карыстаецеся, а хтосьці за іх скажа “дзякуй”.

Ініцыятарам такога праекта выступілі райвыканкам і раё-нная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а фінансавую падтрымку пры яго рэалізацыі аказаў тэрытарыяльны цэнтр сацы-яльнага абслугоўвання насе-льніцтва, за сродкі якога і быў набыты кантэйнер. Ён размясціўся на вуліцы Крылова, 7 (каля будынка цэнтральнай раённай бальніцы). Так што ўсе жадаючыя могуць апусціць туды непатрэбныя рэчы, якія яшчэ знаходзяцца ў добрым стане, у любы зручны для сябе час.

Канструкцыя прыстасавання, дарэчы, даволі трывалая. Кантэйнер з надпісам аб яго прызначэнні і лагатыпам Чырвонага Крыжа замацаваны на пляцоўцы і закрываецца на замок – гэта засцерагае ад вандалаў. А акенца, праз якое кідаюцца рэчы, мае аднабаковы доступ.

Вымаць з вулічнай скрыні сабраны “сэканд-хэнд” плануецца раз у тыдзень – займацца гэтым, як і працэсам размеркавання рэчаў, будзе раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. А адрасатамі такой дапамогі стануць сем’і і грамадзяне, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю ці матэрыяльныя магчымасці якіх не дазваляюць набыць усё неабходнае.

Такім чынам, устаноўлены кантэйнер дае магчымасць кожнаму не толькі з лёгкасцю пазбавіцца ад непатрэбных і абрыдлых рэчаў, але і стаць удзельнікам добрых спраў.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *