Ветэран працы Аляксей Зубар з Малеек адзначыў 90-гадовы юбілей

Грамадства

100_0090

“Я заўсёды адносіўся да людзей з дабрынёй. Мабыць, таму і яны да мяне добрыя”, – такое выказванне я пачула ад Аляксея Захаравіча Зубара. Гэта тое перакананне, да якога чалавек прыйшоў за 90 гадоў свайго жыцця. А менавіта з такім юбілеем яго віншавалі Любоў Дзяркач, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Ганна Бабрынёва, старшыня Брагінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, Ксенія Раманюк, старшыня Малейкаўскага сельвыканкама, Ніна Рудабелец, галоўны эканаміст ААТ “Пераможнік”, артысты раённага дома культуры.

Госці перадалі юбіляру падарункі, у набыцці якіх дапамагалі раённы выканаўчы камітэт, раённае спажывецкае таварыства, аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас ветэрана працы, былога вязня фашысцкіх канцлагераў. За плячыма насычанае жыццё, праца на карысць гаспадаркі. У вачах мудрасць, спакой і разважліваць. І вялікая павага да ўсіх.

Гэта і ёсць тыя галоўныя жыццёвыя арыенціры і каштоўнасці, да якіх прыводзіць узрост.

Галіна ШАЎЧЭНКА
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *