Беларускія аграрыі пераадолелі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур

Сельское хозяйство

Zerne

Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Так, на 2 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 1 млн тон збожжа, з якіх 399,6 тыс. тон – аграрыямі Брэсцкай вобласці, 318,9 тыс. тон – Гомельскай. У Мінскай і Магілёўскай абласцях намалочана 136,9 і 35,3 тыс. тон збожжа адпаведна, у Гродзенскай – 120,8 тыс. тон, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, – 3,16 тыс. тон.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 300,9 тыс. га, што складае 13,3% ад агульнай плошчы. У лідарах – Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 33,2% плошчаў.
У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 33,7 ц збожжа.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *