Дзённік сельгасработ: шэфская дапамога

Сельское хозяйство

Kombainery

У мінулым годзе Дзяніс і Генадзь Шкурко на камбайне КЗС-10К убралі 297 гектараў зерневых і намалацілі 1210 тон. Маладзёжны экіпаж аказваў шэфскую дапамогу працаўнікам ААТ “Імя Жукава”. Асноўнае месца іх работы – Брагінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Дзяніс – старшы пажарны ПАВЧ №1, яго брат – пажарны гэтай часці. І летась, і пазалетась, і сёлета браты разам з вяскоўцамі ўбіралі каласавыя, з той толькі розніцай, што рабілі гэта выратавальнікі не ў службовы час, а ў свой чарговы водпуск. Рыхтавалі камбайн пасля начных і дзённых дзяжурстваў, каб пазбегнуць прастояў у полі.

Звыш тысячы тон намалочанага зерня – такі вынік іх зладжанай працы на жніве-2017. Ад імя раённага выканаўчага камітэта лісты з падзякай і падарункі Дзянісу і Генадзю Шкурко ўручыў в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец. Віншаванне працягвалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан і в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Юлія Сапега, якія таксама падрыхтавалі для іх падарункі. Песняй віталі маладзёжны экіпаж работнікі раённага дома культуры.

Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *