Дзённік сельгасработ: харчаванне

Сельское хозяйство

000_5936

У час наведвання сельгаспрадпрыемстваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Бабрынёва і яе калега – старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан абавязкова цікавяцца ў камбайнераў і іх памочнікаў, як іх кормяць, што ў меню, ці выдаюць ваду ў бутэльках, ці забяспечылі спецадзеннем, абуткам. А калі чуюць у адказ, што ўсё нармальна, каб пераканацца, спрабуюць на смак прыгатаваную ежу. Адной лыжкі дастаткова, каб зразумець: страва смачная і высокаларыйная ці не. Дарэчы, кошт абедаў і вячэры таксама пралічваюць.

Такі клопат пра людзей, якім даручана ўборка хлеба, заканамерны. Працуюць у няпростых умовах дацямна, не ва ўсіх у кабінах ёсць кандыцыянеры, а ў асобныя дні тэмпература паветра дасягае 30-ці градусаў і вышэй, таму здароўе вяскоўцаў, іх жыццё – найважнейшы клопат не толькі прафсаюзаў, але і кіраўніцтва раёна, дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў. Патрабуюць, каб і душавыя працавалі.

У ААТ “Чамярыскі” ўдзельнікаў уборачнай кампаніі кормяць не толькі сытна, але і бясплатна. У “Пераможніку” з іх заробку вылічваюць па 10 капеек, у “Брагінцы” – 15% ад кошту абедаў, у астатніх сельгаспрадпрыемствах – па 10%.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *