Пастаўка збожжа па дзяржзаказе ў Беларусі выканана на 86,4%

Экономика

zerno

Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 23 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 7 млн тон збожжа. У агульным намалоце 1788,9 тыс. тон складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1275,7 тыс. тон – Гродзенскай, 1224,5 тыс. тон – Брэсцкай, 1073,7 тыс. тон – Магілёўскай. У Гомельскай намалочана 979,2 тыс. тон, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, – 728,7 тыс. тон збожжа.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1978,8 тыс. га, што складае 91,5% агульнай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўборка збожжавых завершана. У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 35,7 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з’яўляецца Гродненшчына (43,3 ц/га).

БелТА



Добавить комментарий