У раёне стартавала штогадовая дабрачынная акцыя “Збяром партфель першакласніку”

Грамадства

k-shkole-gotov

Набліжаецца 1 верасня – доўгачаканае свята ведаў і прыемная нагода для добрай справы. У гэтыя дні пачынаецца акцыя, якая дапамагае падрыхтавацца да школы хлопчыкам і дзяўчынкам, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

– Мы просім жыхароў раёна, працоўныя калектывы падтрымаць традыцыю і далучыцца да дабрачыннай акцыі, – гаворыць дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына СКАРАХОД.Па-ранейшаму запатрабаваны канцтавары, партфелі, школьнае адзенне, абутак. Падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне 2-11-37.

Ні для каго не сакрэт, што з года ў год сабраць дзіця ў школу становіцца ўсё складаней. А калі гэта шматдзетная сям’я ці сям’я з невысокім даходам, то будучы першакласнік можа застацца без неабходных рэчаў. На тое, каб гэтага не здарылася, і накіравана дабрачынная акцыя. Размеркаваць сабранае плануецца таксама паміж выхаванцамі Асарэвіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку і дзіцячага дома сямейнага тыпу, хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія вярнуліся да сваіх бацькоў пасля аднаўлення тых у сваіх правах.

Хочацца верыць, што дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей усе дзеці сустрэнуць свой першы школьны дзень у поўнай экіпіроўцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *