Жніво называе лепшых: на 17 жніўня лідзіруюць

Популярное Экономика

cniwo

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Мікалай Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – старшы камбайнер ААТ “Брагінскі”, які на камбайне Лексіён-580 убраў 506 гектараў і намалаціў 1563 тоны;
Іван Уладзіміравіч ДАВІДЗЕНКА – старшы камбайнер ААТ “Камарынскі”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 451 гектар і намалаціў 1331 тону;
Сяргей Іванавіч ЖУРАЎ – старшы камбайнер, Дзяніс Уладзіміравіч КАЗЛОЎ – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 430 гектараў і намалацілі 1326 тон.

Сярод маладзёжных экіпажаў:

Аляксандр Сяргеевіч МІШЧАНКА – старшы камбайнер ААТ “Камарынскі”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 424 гектары і намалаціў 1312 тон;
Дзяніс Мікалаевіч ШКУРКО – старшы камбайнер, Генадзь Мікалаевіч ШКУРКО – камбайнер ААТ “Імя Жукава”, якія на камбайне КЗС-10 убралі 271 гектар і намалацілі 1017 тон;
Сяргей Уладзіміравіч РЭБКА – старшы камбайнер, Яўген Яўгенавіч ШУБЯНОК – камбайнер ордэна Леніна ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 313 гектараў і намалацілі 968 тон.

На адвозцы зерня:

Дзяніс Уладзіміравіч КУЗАКОЎ – вадзіцель ААТ “Брагінскі”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 2056 тон;
Валянцін Яўгенавіч БЕЛЬЧАНКА – вадзіцель ААТ “Камарынскі”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1870 тон;
Генадзь Валянцінавіч ШКУРКО – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1669 тон.

На адвозцы зерня сярод маладых вадзіцеляў:

Віктар Уладзіміравіч САПОНЕНКА – вадзіцель ААТ “Малажынскі”, які на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 1170 тон.

На сушыльных агрэгатах:

Канстанцін Іванавіч ХАРКО і Раман Уладзіміравіч ШУМ – машыністы КЗС-30В ААТ “Чамярыскі”, якія перапрацавалі 6357 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці:

ААТ “Імя Жукава ” (дырэктар – Сяргей Пятровіч МІХАЛЕНКА, старшыня прафсаюзнага камітэта – Галіна Фёдараўна ПРАХАРЭНКА ).
Тут убрана 100% плошчаў, ураджайнасць складае 39,4 цнт/га.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК

Жадаем  далейшых  поспехаў!



Добавить комментарий