Жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі можна зрабіць актыўным, цікавым і напоўненым сэнсам

Общество

Менавіта такую задачу ставяць перад сабой супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Брагінскага ТЦСАН, далучаючы сваіх падапечных да працы.

00000_0001

У гэтыя летнія дзянькі на свежым паветры і ў добразычлівай атмасферы наведвальнікі ўстановы робяць асноўныя штрыхі ў навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі, якая радуе кветкамі і зелянінай.

00000_000300000_000500000_0006

Ёсць тут і невялікая цяпліца, дзе, пачынаючы з ранняй вясны, маладыя людзі вырошчваюць агародніну.

00000_0002

– Нашы падапечныя штодня даглядаюць свае пасевы, назіраюць за іх ростам і цвіценнем, радуюцца вынікам, – расказвае загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Любоў КУЗНЯЦОВА. – Якасныя прадукты прама з градкі паступаюць на стол тых, хто іх вырасціў.

Акрамя гэтага, маладыя людзі прымаюць удзел у нарыхтоўцы дроў, якія спатрэбяцца для ацяплення будынку ўстановы ў зімовы час. У якасці спонсарскай падтрымкі рэзанае бярвенне дастаўляюць УП “Брагінскае ПМС” і ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, а вось пасекчы дровы і скласці паленне дапамагаюць наведвальнікі аддзялення.

00000_0004

Вядома, увесь працоўны працэс праходзіць пад наглядам супрацоўнікаў установы, якія лічаць, што такая тэрапія дапамагае вярнуцца да актыўнага ладу жыцця, адцягвае ад нейкіх страхаў, душэўнага болю. Чалавек, які далучаецца да калектыўнай справы, не адчувае ўласнай незапатрабаванасці і ізаляванасці. У яго з’яўляецца магчымасць пашырыць далягляд, адкрыць у сабе схаваны патэнцыял і здольнасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *