Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня без аўтамабіля, прайшла ў Брагіне

Грамадства Школа бяспекі

Akciya_000

День без аўтамабіля – сусветная акцыя, якая штогод 22 верасня праводзіцца ў многіх гарадах Беларусі. Сёлета да яе далучыўся і Брагін.

Прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “БРСМ” і аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС разам выйшлі на вуліцы райцэнтра, каб прыцягнуць увагу жыхароў да праблем, якія нясе з сабой аўтатранспарт, і пытанняў забруджвання паветра. Вядома, што сучасны чалавек ніколі цалкам не адмовіцца ад аўтамабіля, але пакінуўшы яго ў гаражы нават на адзін дзень, ён унясе свой, хоць і невялікі, уклад у агульную справу.

Akciya_002Akciya_001Akciya_003Akciya_006Akciya_005Akciya_004

Актывісты БРСМ нагадалі ўдзельнікам дарожнага руху, наколькі важна клапаціцца аб навакольным асяроддзі. Яны ўручалі вадзіцелям і пешаходам інфармацыйныя лістоўкі, дзе гаварылася аб мэтах і задачах мерапрыемства, прапаноўвалі пакінуць свой аўтамабіль на паркоўцы і прагуляцца пешшу па свежым паветры.

Akciya_007Akciya_008



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *