Па-ранейшаму на палетках раёна значнае месца адводзіцца кукурузе

Грамадства

kukuruza 2

Сёлета на сілас пасеялі 11 027 гектараў і 1915 – на зерне. Аператыўныя даныя ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання сведчаць, што на 29 жніўня ўжо назапашана 15 404 тоны сіласу, што складае 10% ад плана.

Арганізава ідзе зялёнае жніво ў ААТ “Брагінскі”, у работу ўключаны два корманарыхтоўчыя камбайны з трох наяўных. Ідзін з іх – нямецкай вытворчасці. Вядзецца здрабненне саломы і курузы. На гэтую дату ў “Брагінскім” убрана 15% кукурузных плантацый. Ураджай каралевы палёў нядрэнны, пасля прайшоўшых дажджоў пасевы ажылі і пайшлі ў рост.

Пры закладцы сіласнай масы вяскоўцы стараюцца яе добра ўтрамбаваць. Каб захаваць патрабаванні тэхналогіі, работа вядзецца і ў начную змену.

І хаця жніво адшумела, напружанне на палях не спадае. Вядзецца падрыхтоўка глебы пад азімыя культуры. Не толькі пра зерневыя культуры дбаюць аграномы, але і пра шматгадовыя травы. Згодна з планам, іх неабходна пасеяць 2200 гектараў. У падрыхтаваную глебу кладзецца насенне канюшыны, люцэрны, іншых траў.
Каб выканаць увесь комплекс работ у тэрмін, аграрыі не адмаўляюцца ад дапамогі абслугоўваючых арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *