Брагінчане ўсё часцей упрыгожваюць свае двары кветнікамі і цікавымі кампазіцыямі

Общество

Kvetki_001

Традыцыйны раённы конкурс “Сядзіба ўзорнага парадку” з кожным годам прыцягвае ў свае рады ўсё больш аматараў прыгожага. Актыўнымі яго ўдзельнікамі з’яўляюцца і брагінчане. Жыхары райцэнтра, нібы падхапляючы эстафету адзін у аднаго, усё часцей упрыгожваюць свае двары кветнікамі і цікавымі кампазіцыямі.

Калі Праскоўя Каржанеўская даведалася, што ў раёне праводзіцца конкурс на лепшае афармленне кветнікаў каля дома, вырашыла, што абавязкова прыме ў ім удзел. І ў доме, і на падворку гаспадыні, якая не прывыкла сядзець без справы, заўсёды парадак. Не саступае ў гэтым плане і яе прысядзібны ўчастак, дзе побач з гароднінай знайшлі сваё месца гладыёлусы, астры, ружы…

Kvetki_002Kvetki_003Kvetki_004Kvetki_005Kvetki_006Kvetki_008Kvetki_007

Падворак Любові Мялешкі, якая пражывае па вуліцы Кірава, 42/2, упрыгожваюць маляўнічыя клумбы і вясёлыя персанажы. Здаецца, што фантазіі гаспадыні няма межаў. Жанчына ўпэўнена, што на сваім участку можна ўвасабляць нават самыя неверагодныя ідэі, ператвараючы свет вакол сябе ў чароўны і незвычайны парк.

Kvetki_001Kvetki_002Kvetki_003Kvetki_004Kvetki_007Kvetki_006Kvetki_008Kvetki_0010Kvetki_005Kvetki_009Kvetki_0012Kvetki_0011

Для Лідзіі Краўчанкі і Любові Грыб, суседак па вуліцы Акцябрскай, любоў да кветак таксама з’яўляецца нормай жыцця. Рукі клапатлівых гаспадынь не ведаюць стомы і, нягледзячы на пенсійны ўзрост, яны працягваюць даглядаць любімыя расліны, разнастайнасць відаў, колераў і памераў якіх пераўтварае падворкі ў аазісы прыгажосці.

Kvetki_001Kvetki_002Kvetki_003Kvetki_004Kvetki_005Kvetki_006Kvetki_007Kvetki_008Kvetki_001Kvetki_002Kvetki_003Kvetki_004Kvetki_005Kvetki_006Kvetki_007Kvetki_008

Яркія спалучэнні незвычайных кветак і мудрагелістыя кампазіцыі з’яўляюцца прадметам радасці і гонару для Алены Аніськовай (вул. Савецкая, 137). У ліку падвор’яў, якія могуць прэтэндаваць на званне самага добраўпарадкаванага, знаходзіцца і сядзіба Аляксандра Цалуйкі (вул. Савецкая, 34).

Kvetki_001Kvetki_002Kvetki_003Kvetki_004Kvetki_005Kvetki_006Kvetki_007

– Заахвоціць такіх неабыякавых жыхароў і стымуляваць астатніх на добраўпарадкаванне сваіх падвор’яў і ставіць на мэце конкурс “Сядзіба ўзорнага парадку”, – говорыць начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргей Прыходзька. – У ліку тых, хто трымае свае ўладанні ў належным стане, шануе і прыгажосць, і чысціню – у асноўным пенсіянеры. Моладзь чамусьці лічыць, што ім гэта не патрэбна. Але ж, хацелася б, каб да ўдзелу ў нашым спаборніцтве далучаліся і маладыя сем’і, тым больш што ім ёсць з каго браць прыклад.

Здаўна кветкі сваёй разнастайнасцю фарбаў, мудрагелістасцю формаў і духмянымі водарамі дарылі людзям радасць і задавальненне. Кожнаму з нас, безумоўна, прыемна ісці і па чыстых вуліцах пасёлка, любавацца прыгожымі сядзібамі і дагледжанымі тэрыторыямі. Але ўсё гэта не ўзнікла само па сабе, нават у самую сціплую клумбу ўкладзена карпатлівая праца неабыякавых брагінчан. Вядома, можна наракаць на недахоп часу ці адсутнасць фантастычных ідэй па ландшафтным дызайне, але часам досыць проста выкасіць вакол сваёй сядзібы траву і паправіць агароджу, якая пахіснулася. Як кажуць у народзе, сапраўднага гаспадара відаць са двара.



Пакінуць адказ