Моладзь Брагіншчыны актыўна далучылася да акцыі “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”

Общество

Akciya_001

Юнакі ў чырвоных майках з эмблемай БРСМ, якіх можна было заўважыць у мінулую пятніцу на сельскагаспадарчым кірмашы, – гэта валанцёры атрада “Добрае сэрца”. Школьнікі прапаноўвалі сваю дапамогу пакупнікам паважанага ўзросту.

Akciya_002

Як паведаміла в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Юлія Сапега, традыцыйна акцыя праходзіць напярэдадні Дня пажылых людзей. Яе мэта – прыцягненне ўвагі моладзі да праблем бабуль і дзядуль. У гэтыя дні валанцёры наведваюць адзінокіх людзей сталага ўзросту, ветэранаў вайны і працы, якім часцей за ўсё патрэбна не столькі дапамога па гаспадарцы, як маральная падтрымка і душэўная размова.



Пакінуць адказ