Другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці прайшоў у Брагіне

Официально

000023001

На мінулым тыдні ў гімназіі г.п. Брагіна прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Нацыянальны банк Беларусі і Міністэрства адукацыі.

Асноўныя задачы алімпіяды: папулярызацыя ведаў у вобласці фінансаў, стварэнне спрыяльных умоў для рэалізацыі інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў, фарміраванне ў іх практычных навыкаў планавання бюджэту і назапашванняў, кантролю сваіх прыбыткаў і выдаткаў, развіццё фінансавай культуры і інш.

На першы погляд здаецца: мы ведаем усё, што неабходна, пра грошы і як правільна імі распараджацца. Аднак пытанні накшталт “Якой формулай трэба карыстацца, каб вылічыць просты працэнт на суму ўкладу 1000 рублёў пры 14% гадавых?”, “Хто можа з’яўляцца лізінгаатрымальнікам па дагаворы фінансавай арэнды?” і “Ці можна змяніць сваю крэдытную гісторыю?” з лёгкасцю выяўляюць прабелы ў адукацыйным узроўні ў данай сферы.

Такія пытанні стаялі і перад удзельнікам алімпіяды, якая прайшла пры актыўнай падтрымцы цэнтра банкаўскіх паслуг №306 філіяла №300 – Гомельскае абласное ўпраўленне ААТ “ААБ Беларусбанк” у г.п. Брагіне. Дырэктар ЦБП Алена Грэсь не толькі адказвала за дастаўку заданняў да месца правядзення спаборніцтваў і забеспячэнне іх канфідэнцыяльнасці, але і звярала правільныя адказы, уручала падарункі.

000023002000023003

Пераможцам другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці ў нашым раёне стаў навучэнец гімназіі г.п. Брагіна Мікіта Вахненка (65 балаў). Акрамя дыплома першай ступені, яму была ўручана і сярэбраная памятная манета Нацыянальнага банка “Слуцкія паясы. Калекцыянаванне”.

Другое месца заняў таксама гімназіст Ігар Леўкавец (55 балаў). Трэцяе – вучаніца Малажынскай СШ Ганна Пімінёнкава (52 балы).

000023004



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *