Сёлета выданне “Твае першыя фінансы” атрымалі 178 юных жыхароў Брагіншчыны

Грамадства

financi

У кішэні сучасных школьнікаў, нават самых маленькіх, грошы – не рэдкасць. Ды наўрад ці кожны ўмее правільна імі распарадзіцца. Гэта – цэлая навука. І чым раней дзіця яе спасцігне, тым больш падрыхтаваным будзе да жыцця.

Дапамагчы вучням набыць самыя важныя для іх фінансавыя веды задумала адкрытае акцыянернае таварыства “Белаграпрамбанк” сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ужо чацвёрты год запар па ўсёй краіне восенню праходзіць маштабная сацыяльная акцыя “Твае першыя фінансы”, падчас якой пяцікласнікі атрымліваюць тэматычныя ілюстраваныя брашуры. І такі падарунак падрыхтаваны для іх зусім не выпадкова.

– Арганізатары акцыі хацелі, каб вывучэнне фінансавай граматы было для дзяцей цікавае і карыснае. Таму кніга напісана ў займальнай форме – у выглядзе ілюстраваных апавяданняў, з якія юныя асобы даведваюцца, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская аплатная картка, як правільна карыстацца грашыма, каб не толькі іх захаваць, але і памножыць. Такім чынам мы дапамагаем школьнікам упэўнена ўваходзіць у дарослае жыццё, садзейнічаем таму, каб яны ў будучым сталі паспяховымі людзьмі і клапаціліся пра дабрабыт сваіх сем’яў, – адзначае начальнік аддзела рознічных паслуг РКЦ №36 у г.п. Брагіне філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля ПЛЮШЧАЙ.

Сёлета, па словах суразмоўцы, маляўнічае выданне “Твае першыя фінансы” атрымалі 178 пяцікласнікаў. А ў цэлым па краіне ўдзельнікамі акцыі сталі каля 100 тысяч дзяцей.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *