У Мікуліцкай сярэдняй школе прайшоў квэст, прысвечаны сінявокай Беларусі

Грамадства

DIGITAL CAMERA

Сцежкамі роднага краю

Пад такой назвай у Мікуліцкай сярэдняй школе ў шосты школьны дзень прайшоў квэст, прысвечаны нашай Радзіме – цудоўнай, сінявокай Беларусі.

Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Беларускі зялёны крыж” Уладзімір Шаўцоў, Наталля Святкіна і Жанна Чубса. З гэтай нагоды ў нашу ўстанову мы запрасілі вучняў Малейкаўскай, Вуглоўскай, Брагінскай, Буркоўскай школ і гімназіі. Шасці камандам патрэбна было прайсці розныя іспыты, каб знайсці скарб і атрымаць запаветны прыз.

Усе конкурсы, якія прапаноўвалі ўдзельнікам педагогі нашай школы, былі звязаны з родным краем, беларускай мовай, народнымі традыцыямі і побытам. Умовай мерапрыемства з’яўлялася і тое, што ўдзельнікі павінны размаўляюць толькі па-беларуску.

DIGITAL CAMERA

DIGITAL CAMERA

DIGITAL CAMERA

Квэст усім вельмі спадабаўся, дзеці з ахвотай праходзілі станцыі “Бульба”, “Сваякі”, “Мудрыя дарадцы”, “Добрая гаворка”, “Асілкі”, “Павуцінка”, падчас якіх дэманстравалі беларускія народныя танцы, стваралі ўзоры з рознакаляровых нітак, называлі прадметы побыту нашых продкаў… Гэтыя і іншыя конкурсы не толькі цікавілі вучняў, але і насілі выхаваўчы характар: дзеці змаглі ў чарговы раз дакрануцца да мінулага, бліжэй пазнаёміцца з жыццём і побытам нашых продкаў.

Спадзяёмся, што такі накірунак дзейнасці будзе мець свой працяг.

Аксана ПЕЎНЯВЕЦ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мікуліцкай
сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *