Вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі пачалося ў Беларусі

Официально Служба МЧС информирует

000022_7C450B71B00DB5D0432581BD003AE92C_494654

Пачаткам вучэння стала пасяджэнне Камісіі па надзвычайных сітуацыях (КНС) пры Савеце Міністраў пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.

Пасяджэнне прайшло ў Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС. Органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя органы ўлады далажылі аб выкананні паступіўшых з 9.00 уводных па аператыўнай абстаноўцы і прымаемых дзеяннях.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што вучэнне планавае і праходзіць у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі, згодна з якімі дзяржавы, што ўводзяць у эксплуатацыю буйныя аб’екты ядзернай энергетыкі, павінны правесці серыю адпаведных трэніровак. Мэта вучэння — праверка гатоўнасці сістэмы аператыўнага рэагавання, якая важна ў тым ліку і ў працэсе распрацоўкі аварыйных планаў дзеянняў за межамі прамысловай пляцоўкі АЭС.

000022_7C450B71B00DB5D0432581BD003AE92C_565179

Вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі праходзіць у розных раёнах Беларусі 18-19 кастрычніка. У ім прымаюць удзел органы кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У адпаведнасці з міжнароднымі рэкамендацыямі дзяржавы, якія ўводзяць у эксплуатацыю буйныя аб’екты ядзернай энергетыкі, павінны правесці серыю вучэнняў па рэагаванні на магчымыя інцыдэнты.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *