Сёння спаўняецца 135 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа

Общество Официально

Kolas

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) нарадзіўся у 1882 г. у вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям’і лесніка.

У 1902 г. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на Палессі і на Міншчыне (1902-1906).

За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе быў зволены з працы, а ў 1908 г. асуджаны на тры гады турэмнага зняволення.

У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у Пінскім прыходскім вучылішчы.

З верасня 1915 г. мабілізаваны ў армію. Пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (1916) быў апраўлены на Румынскі фронт.

Прыехаўшы ў 1917 г. да сям’і ў г. Абаянь (Курская вобласць), працаваў настаўнікам, школьным інструктарам. У 1921 г. вярнуўся на радзіму, жыў і працаваў у Мінску. Быў выкладчыкам Беларускага педтэхнікума і БДУ, членам навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамсветы БССР, з 1922 г. членам Інбелкульта (Інстытута беларускай культуры). У 1926 г. прысвоена званне народнага паэта Беларусі. У 1929 г. быў абраны віцэ-прэзідэнтам БАН (Беларуск ай Акадэміі навук).

У гады Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас жыў у Клязьме (пад Масквой), потым у Ташкенце. На вызваленую радзіму вярнуўся без жонкі, вернай спадарожніцы жыцця Марыі Дзмітрыеўны. На фронце прапаў без вестак сын Юра.

Самыя раннія вершы, напісаныя на рускай мове, пазначаны 1898 г. Першым апублікаваным вершам з’яўляецца “Наш родны край” (1906 г.).

У 1910 г. выйшаў зборнік паэзіі “Песні жальбы”, у 1912 і 1914 гг. – зборнікі прозы “Апавяданні”, “Родныя з’явы”. У 1921 г. з’явілася кніга “Казкі жыцця”, у 1922 г. – збонік вершаў “Водгулле”, у 1923 – паэма «Новая зямля”, у 1925 г. – паэма “Сымон-музыка”, у 1926 г. – аповесць “На прасторах жыцця” і г.д. У 1954 г. закончана трылогія “На ростанях”, першыя дзве часткі якой з’явіліся ў 20-я гады.

Якуб Колас быў  паэтам, празаікам, драматургам, дзіцячым пісьменнікам і педагогам, публіцыстам, крытыкам, перакладчыкам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *