Цяперашнія выбары пасадзейнічаюць з’яўленню новых асоб у беларускай палітыцы

Общество

Kalendar vyborov02

У цяперашняй выбарчай кампаніі чакаецца ўдзел даволі вялікай колькасці кандыдатаў-індывідуалаў. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Каменціруючы звароты, якія цяпер паступаюць у Цэнтральную камісію, Лідзія Ярмошына адзначыла, што яны ў большасці датычацца парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Высвятляюцца нюансы дэкларавання маёмасці, выкарыстання сродкаў выбарчага фонду, вядзення агітацыі і г.д.

“Усё гэта сведчыць аб тым, што ў нас даволі шмат уступае ў барацьбу кандыдатаў-індывідуалаў. Таму што, як правіла, тыя, хто ідзе на выбары ад партыі, больш дасведчаныя ў такіх дэталях і пытаннях. Такім чынам, у нас будуць нечаканыя асобы і з’явяцца новыя палітыкі. Тыя, якія цяпер паўдзельнічаюць у выбарах”, – сказала старшыня ЦВК.

5 снежня ў Мінску быў дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх абмяркоўваюцца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Аналагічныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Што датычыцца этапаў выбарчай кампаніі, то дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп будуць прымацца па 14 снежня ўключна. Тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня па 8 студзеня ўключна.

Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, якія дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй у выніку прафесійнай дзейнасці.

Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.

БелТА



Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *