Пастаянная падпісчыца «Маяка Палесся» з Вуглоў Алена Лутчанка чакае раёнку кожную пятніцу

Грамадства

Padpiska001

У мясцовае аддзяленне паштовай сувязі Алена Віктараўна зайшла з дачушкай Вікторыяй. У яе раней быў статус мнагадзетнай маці, а калі старэйшыя з сям’і Лутчанкаў пакінулі бацькоўскі дом і пайшлі сваімі жыццёвымі сцежкамі, асноўная ўвага і клопат скіраваліся на малодшых. Хаця дарогу да роднага парога дзеці не забываюць, наведваюцца часта. І першае пытанне, якое задае сын, што працуе ў Брагіне: “А дзе “Маяк Палесся?” Жанчына выпісвае мясцовае выданне не толькі для сябе, але і для яго.

Па словах Алены Віктараўны, кожную пятніцу яна з нецярплівасцю чакае раёнку, каб даведацца аб усім, што адбываецца на Брагіншчыне, прасачыць, як склаўся далейшы лёс герояў літаратурнага твора нашага земляка Васіля Купрыенкі “Доля маці”. На памяць аб гэтай сустрэчы галоўны рэдактар газеты Галіна Шаўчэнка ўручыла пастаяннай падпісчыцы і яе дачцэ сувеніры.

“А я да гэтага часу карыстаюся прасам, які ў якасці падарунка атрымала ад рэдакцыі “Маяка Малесся”, – з усмешкай паведаміла работніца Вуглоўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ганна Зайцава. Некалькі гадоў таму яна была занята ў галіне паштовай сувязі, праводзіла падпіску на мясцовае выданне і па колькасці аформленых экзэмпляраў заняла сярод калег другое месца.

Ганна Зайцава
Ганна Зайцава

Тут жа паштальён Кацярына Грышэчкіна выпісвала квітанцыю на раёнку на першае паўгоддзе 2018-га адной з наведвальніц. Яна працуе на палову стаўкі, абслугоўвае жыхароў Таклінова і Вуглоў. Акрамя газет і часопісаў, дастаўляе па просьбе вяскоўцаў неабходныя тавары. Заяў, праўда, паступае ад іх мала, бо ў аграгарадок Вуглы часта наведваецца аўтамашына гандлёвай кампаніі “ГиперМолл”.

Кацярына Грышэчкіна
Кацярына Грышэчкіна
Валянціна Раманюк
Валянціна Раманюк

Начальнік Вуглоўскага аддзялення сувязі – Валянціна Раманюк. Як і яе калегі, аказвае мясцоваму насельніцтву розныя віды паслуг, і не толькі паштовыя.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *