Гомельскай вобласці 15 студзеня споўнілася 80 гадоў

Праздники и будни

10002981_01

Святочны канцэрт, прымеркаваны да юбілейнай даты, адбыўся ў раённым доме культуры.

Гомельская вобласць – цудоўны куточак Беларусі, край непаўторнай прыроды і працалюбівых людзей, развітой прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Гэта радзіма вялікага асветніка Кірылы Тураўскага, пісьменнікаў Івана Мележа, Івана Шамякіна, мастакоў Гаўрылы Вашчанкі, Віктара Шматава, вялікага дыпламата Андрэя Грамыкі, буйнейшага даследчыка мастацтвазнаўства Міхася Раманюка.

Аб гэтым вядучыя Любоў Дубатдзел і Мікалай Малочка расказвалі прысутным у зале з любоўю і пашанай да гістарычнага мінулага Гомельшчыны, яе слаўных традыцый. Шляхі станаўлення і развіцця на працягу 80 год былі нялёгкімі, але ж адзначаны буйнымі дасягненнямі і адкрыццямі. Гэтая дата аб’ядноўвае ўсіх жыхароў рэгіёна незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся.

Тэрыторыя вобласці раздзелена на 21 раён. Брагінчанам, вядома, прыгажэй і мілей свая зямля, зямля бацькоў, якую берагуць як скарб.

У той вечар са сцэны прагучала шмат цёплых слоў у адрас паважаных людзей, ганаровых грамадзян Брагіна і раёна, ветэранаў працы. Расказ вядучых суправаджаўся канцэртнымі нумарамі ў выкананні ансамбляў “Галасы дубровы”, “Бліскавіца”, салістаў Вячаслава Гаршкова, Андрэя Дзядкова, Святланы і Яўгена Корхавых, Ігара Сінілы, Рамана Цеслянка, Артура Джулакяна. Гукааператар – Яўген Кукуеў.

10002981_0310002981_0210002981_0410002981_0610002981_07

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *