Навагоднія падарункі — маленькім пацыентам Брагінскай бальніцы

Грамадства

1000021

Навагоднія падарункі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Чэкан атрымалі маленькія пацыенты Брагінскай бальніцы.

Тое, што навагоднія дні дзеці праводзяць не дома, а ў бальнічных палатах, зусім не нагода заставацца без святочнага настрою і гасцінцаў. І калі аб першым паклапаціліся супрацоўнікі дзіцячага аддзялення бальніцы, упрыгожыўшы ў калідоры ялінку і стварыўшы цікавыя кампазіцыі, то аб другім – Святлана Уладзіславаўна, якая завітала да хлопчыкаў і дзяўчынак напярэдадні Ражастсва Хрыстова ў суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Яшчука.

Для маленькіх пацыентаў уручэнне навагодніх падарункаў стала прыемным момантам у чарадзе бальнічных працэдур. А станоўчыя эмоцыі, якія яны пры гэтым атрымалі, безумоўна, паскораць працэс выздараўлення.

10000221000023



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *