Раённае дабрачыннае свята ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прайшло ў РДК

Грамадства Праздники и будни

00001

Традыцыйна напярэдадні Новага года ў РДК прайшло раённае дабрачыннае свята ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. На яго былі запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзіцячага дома сямейнага тыпу і выхаванцы Асарэвіцкага сацыяльнага прытулку.

Акунуцца ў навагоднюю казку ім дапамагла тэатралізаваная пастаноўка аб тым, як Кашчэй Бессмяротны вырашыў жаніцца на Снягурачцы. І пакуль Дзед Мароз правяраў, ці ўсё падрыхтавана да святкавання Новага года, яго ўнучку выкралі памочнікі ліхадзея. Але, нягледзячы на інтрыгі нячыстай сілы, план Кашчэя не ажыццявіўся, і ўсё вярнулася на свае месцы. З дапамогай займальнай гісторыі, якую ўвазе прысутных прапанавалі работнікі РДК і ўдзельнікі тэатралізаванага гуртка, юныя гледачы ў чарговы раз упэўніліся, што дабрыня здольна здзяйсняць цуды.

0000200003000040000500006

Потым хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў танцавальную залу, дзе іх чакала высокая зялёная прыгажуня.

Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях, падрыхтаваных супрацоўнікамі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Былі тут і карагоды вакол ёлкі, і танцы, і вершы для Дзеда Мароза і Снягурачкі, і жаданыя салодкія гасцінцы. Але, напэўна, самым галоўным падарункам для юных асоб сталі пазітыўныя эмоцыі і цёплая святочная атмасфера, якая панавала на працягу мерапрыемства.

000070000800009000010000017000011000012000013000014000015000016



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *