Раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” падвяла вынікі дзейнасці за мінулы год

Грамадства

00086

Як расказала яе кіраўнік Любоў Кузняцова, 2017-ты для аб’яднання быў даволі насычаным. Прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці, безумоўна, былі пытанні павышэння ролі жанчын у грамадскім, эканамічным і сацыяльным жыцці Брагіншчыны, абарона інтарэсаў сям’і. У скарбонцы раённай арганізацыі мноства разнастайных мерапрыемстваў, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляліся прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва – мнагадзетныя маці, працаўніцы сельскай гаспадаркі і інш.

Але асноўным напрамкам сваёй работы ў арганізацыі лічаць падтрымку жанчын і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. З гэтай мэтай на працягу мінулага года былі праведзены дабрачынныя акцыі, накіраваныя на дапамогу мнагадзетным сем’ям, сем’ям інвалідаў, хлопчыкам і дзяўчынкам, якія засталіся без бацькоўскай цеплыні. Тры з такіх мерапрыемстваў былі прымеркаваны да чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльская АЭС, Дня абароны дзяцей, Дня інвалідаў.

Актывісткі жансавета таксама пералічылі 250 рублёў на рахунак для лячэння Вікторыі Чабрыцкай з Ельска (артыкул аб ёй быў надрукаваны ў “Маяку Палесся” ад 19 мая 2017 г.). Дапамаглі фінансава і матэрыяльна (перадалі адзенне, абутак, прадукты харчавання) інваліду першай групы з вёскі Сцежарнае, у доме якога здарыўся пажар.

Здзейснена шмат добрых і патрэбных спраў разам з прадстаўнікамі раённых арганізацый ГА “Белая Русь” і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, абласной арганізацыі “Лепшы шлях”. На ніве дабрачыннасці працягваецца цеснае супрацоўніцтва з рэспубліканскімі фондамі “Дапамога” і “Дапамога і развіццё”, а таксама з замежнымі фондамі Італіі, Германіі, Бельгіі, Аўстрыі.

Прыкладам таго, што дзейнасць раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын вядома далёка за межамі Брагіншчыны, з’яўляецца праект “Не пакінем без увагі”, які быў падтрыманы Праграмай малых грантаў пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі.

Дзейнічаў праект на працягу 2017 года і ставіў мэту навучыць самастойна рамантаваць адзенне прадстаўнікоў сацыяльна неабароненых слаёў на-сельніцтва. Па словах спецыяліста-кансультанта Наталлі Мендзелевай, яна правяла 14 майстар-класаў, якія наведалі 165 чалавек. Акрамя гэтага, у рамках праекта бясплатныя выязныя паслугі краўца аказваліся выхаванцам дзіцячага прытулку, інвалідам, адзінокім састарэлым грамадзянам. Гэта дало магчымасць людзям сэканоміць грашовыя сродкі на платных паслугах па рамонце адзення і набыцці новых рэчаў.

– Прыемна, што дзейнасць праекта “Не пакінем без увагі” высока ацэнена раённым выканаўчым камітэтам, – адзначае Любоў Паўлаўна. – Мы атрымалі лісты з падзякай таксама ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Брагінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Пасяджэнне саюза жанчын было па-будавана не на справаздачах, а праходзі- ла ў форме гутаркі, дзе галоўнай задачай стаяла вызначыць планы на 2018 год. Ключавая ўвага ў спісе запланаванага нададзена выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія пройдуць 18 лютага.

У гэтых адказных і ініцыятыўных жанчын заўсёды ёсць час на вырашэнне грамадскіх пытанняў, нягледзечы на сваю занятасць асноўнай дзейнасцю. Працягваюць заставацца ў радах аб’яднання і тыя, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Сёлета іх таксама чакае мноства важных спраў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *