Намеснік дырэктара ААТ “Брагінскі” Кацярына Ушкіна трымае на кантролі ўсе вытворчыя пытанні

Общество

Ugly_001

У родную гаспадарку, якой аддадзена шмат сіл і здароўя, каб вывесці ў лік лепшых, стварыць людзям добрыя ўмовы для жыцця і працы, у якасці дырэктара Анатоль Хадасок вярнуўся 8 красавіка 2017 года. На той момант адкрытае акцыянернае таварыства прадавала дзяржаве штодзённа па 5 тон малака, у гэтыя зімовыя дні на перапрацоўку накіроўваюць па 8,7 тоны, а да пачатку ліпеня плануюць давесці рэалізацыю да 15 тон. Пра гэта намеснік дырэктара Кацярына Ушкіна расказвае, маючы пад рукамі дакладныя разлікі, схемы, графікі. Прызнаюся, апошнія бачыла ўпершыню. На лістку са сшытка Кацярына Віктараўна чэрціць схему раздачы кармоў для механізатараў, якія задзейнічаны ў жывёлагадоўлі. Тэхналогію кармлення і даення буйной рагатай жывёлы неабходна строга захоўваць, ніякіх парушэнняў і збояў быць не павінна.

З гэтай мэтай набылі два кормараздатчыкі (адзін з іх – спецыяльна для камбікармоў), яшчэ два КРФ-10 хутка з’явяцца на машынным двары гаспадаркі. Іх “Брагінскаму” выдзелілі на абласных дажынках у якасці заахвочвання за дасягнутыя вынікі ў 2017-м. У мінулым годзе за ўласныя сродкі купілі пагрузчык “Маніту”, зерне- і кормаўборачны камбайны.

Найперш прывялі ў парадак жывёлагадоўчыя памяшканні. Тры хлявы рэканструявалі ў Вуглах, дадаткова пабудавалі яшчэ адзін для цялят пад умоўнай назвай “мама”, які раздзелены на тры секцыі. У першую трапляе маладняк з клетак-домікаў, дзе ў яго, акрамя даху над галавой, паўнацэннае кармленне. Другая зона – для прагулак на свежым паветры, у трэцяй бычкі і цялушкі ўтрымліваюцца на глыбокім подсціле. Па словах Кацярыны Віктараўны, жывёле ў “маме” камфортна, а галоўнае – няма паморку, сярэднясутачныя прывагі дасягаюць 800 грамаў.

Ugly_005

Ugly_002

Ugly_003

Ugly_004

Камбікормамі ўсё пагалоўе забяспечана ўдосталь, у кармушках цялят КР-1 – у неабмежаванай колькасці. Наладжана дыферэнцыраванае кармленне як цельных кароў, так і быкоў-адкормкаў, не гаворачы ўжо пра цялушак. Будучых рэкардыстак вырошчваюць з першых дзён. Аб узнаўленні статка клапоцяцца пастаянна, пад асемяненне адбіраюць цялушак вагой 350-360 кілаграмаў узростам 18 месяцаў. Прафілактычныя мерапрыемствы право-дзяцца строга па графіку, на набыццё медыкаментаў сродкаў не шкадуюць, але ж разлічваюць, што неабходна набыць. У Вуглах у радзільным аддзяленні – тры боксы, дзе карова знаходзіцца суткі перад ацёлам і суткі – пасля яго, каб нованароджанае цяля атрымала малодзіва.

Хапае тут аператараў машыннага даення, а ў Рудні Жураўлёвай на ферму не трапілі ўсе жадаючыя. Некаторым давядзецца пачакаць, калі вызваліцца месца.

Прадумалі ў “Брагінскім”, якія культуры будуць сеяць вясной, каб забяспечыць грамадскі статак якаснымі кармамі, як абсталююць ёмістасці для сенажу і сіласу, каб захаваць пажыўныя ўласцівасці траў, рэканструкцыю якіх ферм правядуць, каб забяспечыць вяскоўцаў работай і дастойным заробкам. Шмат ужо зроблена, яшчэ больш давядзецца выканаць, каб сустрэць стогадовы юбілей найстарэйшай у рэспубліцы гаспадаркі – ордэна Леніна калгаса імя Тэльмана (так раней называлі ААТ “Брагінскі”) з новымі працоўнымі здабыткамі.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий