Медалі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” атрымалі сем ветэранаў Брагінскага раёна

Грамадства Популярное Праздники и будни

001

Падчас акцыі “Моладзь памятае, ведае і ганарыцца”, якая прайшла напярэдадні 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручаны юбілейныя медалі.

У нашым раёне гэтыя людзі заўсёды акружаны асаблівай увагай. І юбілейная дата стала яшчэ адной добрай нагодай, каб сказаць героям дзякуй, разам з імі ўспомніць трагічныя гады вайны і парадавацца чыстаму небу над галавой.

Так, 21 лютага старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’-яднання ветэранаў Любоў Дзяркач і прадстаўнікі ваенкамата Іван Кавалькоў і Віталь Камеш накіраваліся ў Камарын, каб павіншаваць ветэранаў, якія пражываюць у гарпасёлку. Там да іх далучыліся старшыня пасялковага Савета дэпутатаў Віктар Свіслоўкі і актывісты ГА “БРСМ” з мясцовай школы. Са словамі падзякі, пажаданнямі здароўя і даўгалецця медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” атрымалі Барыс Лявоненка, Вольга Капыцько, Мікалай Петрусевіч і Андрэй Козел.

002003004005006007008009001100100012

Крыху пазней такая ж узнагарода была ўручана Васілю Нікалаенку і Аляксею Марчанку з Брагіна, а таксама Уладзіміру Кур’яну з Дубліна.

000020000300001



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *