Збяры макулатуру – зберажы жыццё дрэву

Грамадства

cait

Калі ў дзяржаўнай установе адукацыі “Буркоўская сярэдняя школа” аб’явілі акцыю па зборы макулатуры, то ў гэтую справу ўключыліся амаль усе: настаўнікі, тэхнічны персанал, вучні. Дзякуючы такой актыўнасці, згуртаванасці, зацікаўленасці ў агульнай справе, наша школа ў мінулым годзе заняла першае месца сярод навучальных устаноў раёна.

Каб заахвоціць вучняў, якія ўдзельнічалі ў акцыі, і выклікаць жаданне далучацца да збору макулатуры іншых, адміністрацыя паклапацілася аб салодкіх падарунках для юных актывістаў. А пераможца, вучань другога класа Аляксей Шкурко, атрымаў у дадатак яшчэ і ліст з падзякай.
Вось і цяпер на рахунку гэтага хлопчыка, ужо 3-класніка, амаль 150 кілаграмаў макулатуры. Ён ганарыцца, што паказвае прыкладам іншым у добрай справе. А тым часам акцыя працягваецца, і мы запрашаем далучацца да яе ўсіх зацікаўленых. Актывістаў чакаюць падзякі і салодкія падарункі.

Людміла КАВАЛЕНКА,
дырэктар ДУА “Буркоўская сярэдняя школа”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *