Не толькі, каб праверыць свае сілы і магчымасці, але і правесці з карысцю выхадны дзень, на стадыён прыйшлі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў, райспажыўтаварыства, сістэмы адукацыі, аховы здароўя і інш.
Як паведаміў старшыня ФСК “Ураджай” Сяргей ФУРС, усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 17 каманд, якія былі падзелены на дзве групы: у першую ўвайшлі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, у другую – іншых арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Стартавалі як мужчыны, так і жанчыны, ім патрэбна было пераадолець дыстанцыю ў 1 км і 500 м адпаведна.
У першай групе прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Камарынская СШ;
2 месца – Брагінская СШ;
3 месца – гімназія г.п.Брагіна.
У другой групе:
1 месца – ДЛГУ “Камарынскі лясгас”;
2 месца – Брагінскі ўчастак Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка;
3 месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Акрамя гэтага, лідары груп атрымалі кубкі, а тыя, хто заняў другія і трэція месцы, – падарункі.
“Брагінская лыжня-2018” стала сапраўдным святам спорту і сяброўства з прыгожымі фінішамі, цікавымі момантамі і гонарам за калег, якія вядуць актыўны лад жыцця і імкнуцца да перамог дзеля роднага калектыву.