Паважаныя жанчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прыгожым вясеннім святам – 8 Сакавіка!

Популярное Праздники и будни

0008765

Прырода ўзнагародзіла вас самымі цудоўнымі якасцямі – дабрынёй, пяшчотай і зачараваннем. Вы дорыце жыццё і робіце яго светлым і радасным. Вы моцныя і мудрыя, бо на вашых плячах ляжыць найвялікшая адказнасць за здароўе, выхаванне і дабрабыт дзяцей, за ўтульнасць і спакой у дамах.

Быць заўсёды на вышыні, прафесійна выконваць сваю работу і разам з тым заставацца любячай і клапатлівай маці, надзейным сябрам і вернай жонкай – без сумнення, вы з гонарам спраўляецеся з кожнай з гэтых задач. Вялікі дзякуй вам за паўсядзённую працу на карысць родных сем’яў і брагінскага краю.

Глыбокая ўдзячнасць – прадстаўніцам старэйшага пакалення. Ваша стойкасць, аптымізм, жыццёвая энергія служаць яркім прыкладам для моладзі.

Асаблівая павага – мнагадзетным, прыёмным маці за шчодрасць душы і цеплыню сэрцаў.

Здароўя ўсім, поспеху, разумення ў сем’ях і павагі сярод калег. Шчасця, дабра і кахання! Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *