У Брагінскай СШ прайшоў раённы этап конкурсу “Школа бяспекі-2018”

Грамадства

Яго арганізатарамі сталі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

0016

Кожнага чалавека на жыццёвым шляху можа падсцерагаць нямала небяспек, якія трэба ўмець прадбачыць, а калі нешта здараецца, важна ўмець правільна дзейнічаць, каб пазбегнуць непрыемных наступстваў. Дзеля гэтага ў школах і праводзяцца заняткі па АБЖ, на якіх вучні ўнікаюць у пытанні бяспекі жыццядзейнасці. Падчас конкурсу прадстаўнікі васьмі ўстаноў адукацыі ў трох узроставых катэгорыях прадэманстравалі, наколькі добра яны засвоілі гэты прадмет.

Спаборніцтва ўключала ў сябе некалькі этапаў, і спачатку ўдзельнікам было прапанавана прайсці тэсціраванне. Пытанні, якія датычыліся правілаў пажарнай бяспекі, аховы жыцця і здароўя, надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і г.д., патрабавалі ад дзяцей лагічнага мыслення, уважлівасці і сабранасці.

001

На другім этапе вучняў чакала конкурснае выпрабаванне “Я раскажу вам…” Выдатна знаёмыя з тэмамі заданняў хлопчыкі і дзяўчынкі з лёгкасцю распавялі прысутным пра тое, што агонь можа быць сябрам, а не ворагам, як паводзіць сябе пры пажары, на лёдзе, у лесе і інш.

002008003004005006007

У фінальным туры засталіся толькі дванаццаць удзельнікаў, якія выбіралі білеты з пытаннямі рознага ўзроўню складанасці. Камусьці было прапанавана назваць асноўныя прычыны ўзнікнення пажару. Гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём, дзіцячае свавольства, парушэнне правілаў бяспекі. Нехта павінен быў расказаць, як правільна выходзіць з задымленага памяшкання. Рухацца патрэбна ў бок да выхаду, трымаючыся за сцяну, а лепш паўзком, і дыхаць праз вільготную тканіну.

А калі ў кватэры пахне газам, адбылася яго ўцечка, ці можна ўключаць святло? Правільна, нельга, бо пры карыстанні выключальнікам узнікне іскра, і гэта прывядзе да пажару ці выбуху. Што рабіць, калі на патэльні загарэўся алей? Самае першае – выключыць пліту. Затым накрыць патэльню крышкай (але не шкляной): без доступу кіслароду агонь самастойна патухне. Ну і, вядома ж, заўсёды патрэбна памятаць аб галоўным прынцыпе паводзін у надзвычайнай сітуацыі – не панікаваць. Выратавальнікі раяць дзейнічайць хутка, але спакойна.

001000120011

Як адзначыў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Аляксандр Ельсукоў, конкурс паказаў, што дзеці добра валодаюць асновамі бяспекі жыццядзейнасці, ведаюць, як паводзіць сябе пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

001300140015

А па словах метадыста навучальна-метыдычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірыны Козыравай, асабліва адказна аднесліся да падрыхоўкі да спаборніцтваў вучні Малажынскай СШ (настаўнік – Максім Куц). Пасля тэсціравання ў другі этап выйшлі шэсць прадстаўнікоў гэтай школы ў розных узроставых катэгорыях, трое з іх змагаліся за прызавыя месцы ў трэцім туры, двое сталі дыпламантамі конкурсу. На высокім узроўні прадэманстравалі веды ў вобласці асноў бяспекі гімназісты, а таксама вучні Вуглоўскай і Мікуліцкай СШ.

009

Па выніках усіх этапаў пераможцам сярод вучняў 1-4 класаў стала Дзіяна Заранчук з Вуглоўскай СШ, 5-7 класаў – Анастасія Пугачова з гімназіі г.п. Брагіна, 8-11 класаў – Наталля Худзенка з Мікуліцкай СШ. Наперадзе іх чакае абласны этап конкурсу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *