Першамай: час клопатаў і росквіту

Год малой родины Праздники и будни

176610

З вясеннім абнаўленнем прыходзіць на зямлю Першамай – свята міру, працы і салідарнасці, у якога ёсць свае традыцыі. Праўда, сёння гэты дзень ужо не палітызуюць. Ён больш асацыіруецца з добрым настроем, ажыўленнем прыроды, светлымі надзеямі, бо крочыць да нас з першай зелянінай і квеценню садоў, калі ў зямлю, якая абудзілася ад зімовага сну, загортваюць збожжа, закладваючы фундамент новага ўраджаю, а значыць, і дабрабыту народа.

Гэта свята чалавека-стваральніка, чалавека-працаўніка, усіх, хто ўносіць важкі ўклад у працвітанне роднага краю. Таму самы час уславіць прафесійнае майстэрства і сумленнасць, дзякуючы якім дасягаюцца поспехі ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, адукацыі, культуры, ахове здароўя і іншых галінах, заслугоўваецца павага ў грамадстве.

Вясновае цяпло. Прыўзняты настрой і радасць, новыя сілы для чарговых здзяйсненняў, нязменнае жаданне народа жыць у міры і спакоі… Няхай надыходзячае свята працы стане зыходным пунктам для добрых спраў і цікавых праектаў, спрыяе матэрыяльнаму і духоўнаму росту брагінчан, застаецца сімвалам згуртаванасці і аптымізму.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *