У ААТ “Камарынскі” прайшло свята першай баразны

Год малой родины Сельское хозяйство

0001

Старадаўні абрад праходзіць з года ў год, як некалі было ў нашых продкаў: засявалі поле ўручную. І хаця сёння праца сельгасработні-каў механізавана, сялянскія засеўкі праводзяцца па-ранейшаму. Для сучасных хлебаробаў яны ўжо не з’яўляюцца вытворчым працэсам, а больш – данінай павагі да традыцый, святам сяброўства і гасціннасці. Ну і, вядома ж, надзеяй на шчодрасць зямлі, багаты ўраджай, што ў значнай ступені залежыць і ад прыроды. Таму першы выхад у поле, упэўнены вяскоўцы, абавязкова павінен быць урачысты. У такія моманты найбольш адчуваецца тая нябачная сувязь паміж чалавекам працы і роднай зямлёй.

Акунуцца ў святочную атмасферу ўсім, хто завітаў на ўрачыстасць, а гэта – кіраўніцтва раёна, дырэктары і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі іншых зацікаўленых структур, дапамаглі ўдзельнікі творчых калектываў “Камарынская весялуха” і “Бліскавіца”, спевы якіх падарылі хлебаробам добры настрой, натхнілі на плённую працу. Адным з яркіх момантаў мерапрыемства стаў абрад засевак: дзяўчына ў вобразе Вясны і сейбіт ў нацыянальным адзенні выйшлі на ўскраіну поля, каб кінуць насенне ў свежаўзараную глебу.

0008

Са святам першай баразны павіншавалі прысутных старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Шэйка, дырэктар ААТ “Камарынскі” Рыгор Анапрэенка. Гучалі пажаданні поспехаў у працы, добрага надвор’я, багатага ўраджаю, каб кожны змог унесці дастойны ўклад у развіццё сваёй гаспадаркі, раёна і дзяржавы.

Пасля ўрачыстай часткі ўдзельнікі мерапрыемства перайшлі да абмеркавання надзённых пытанняў, якія датычыліся падкормкі азімых, эканоміі гаруча-змазачных матэрыялаў, будучай ураджайнасці і інш. Кіраўнік раёна не раз падкрэсліў важнасць пасяўной кампаніі, бо ад таго, як яна пройдзе, залежыць дабрабыт сельгаспрадпрыемстваў. Таму ў гэтыя дні ўсе сілы патрэбна накіраваць не толькі на тое, каб улажыцца ў вызначаныя тэрміны, але і каб якасна, на высокім арганізацыйным узроўні выканаць усе задачы, якія стаяць перад хлебаробамі.

0006

Галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Пінжакоў акцэнтаваў увагу на стане тэхнікі: перад выхадам у поле яна павінна быць якасна падрыхтавана і праверана. Ад гэтага, па словах спецыяліста, залежыць як бяспека механізатараў, так і працэс сяўбы, яе канчатковы вынік. Як дзейнічаць пры ўзгараннях і пажарах, асноўнымі прычынамі якіх з’яўляюцца курэнне і спальванне расліннасці, нагадаў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ельсукоў. Сачыць за якасцю зерня заклікаў начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Мікалай Дзегцярэнка.

002

Напрыканцы сустрэчы галоўны аграном ААТ “Камарынскі” Аляксандр Петруненка прэзентаваў новую камбінаваную сеялку нямецкага канцэрна “Amazonе”, якую гаспадарка набыла нядаўна.

00070004

Па словах спецыяліста, акрамя сучаснага дызайну, мадэль “Cirrus 6003-2C” мае шэраг удасканаленняў у параўнанні са сваімі папярэднікамі. Для аграрыяў відавочны плюс яе выкарыстання заключаецца ў магчымасці рабіць некалькі аперацый за адзін праход: адначасова рыхліць і раўняць глебу, сеяць, уносіць угнаенні. А дзякуючы гідраўлічнаму рэгуляванню змяняць глыбіню апрацоўкі можна непасрэдна з кабіны трактара. Такі сталёвы агрэгат давераны аднаму з вопытных механізатараў гаспадаркі – Мікалаю Екімовічу.

Мікалай Екімовіч
Мікалай Екімовіч

0005



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *