Тэматычны дзень, прысвечаны роднай мове, прайшоў у санаторных яслях-садзе г.п. Брагіна

Год малой родины

1001

Усе запланаваныя мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў дарослым і дзіцячым калектывах, развіццё пазнавальнай актыўнасці і маўлення ў розных відах дзейнасці. Напярэдадні з выхаванцамі і іх бацькамі правялі падрыхтоўчую работу: выбіралі вершы, тлумачылі прыказкі і прымаўкі, развучвалі песні, гульні і інш.

Пад дэвізам “Размаўляем па-беларуску” выхавацелі стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У малодшых групах перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам.

А выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп актыўна ўключыліся ў конкурс “Пясняр зямлі беларускай”. На працягу мерапрыемства яны ўдзельнічалі ў народных гульнях, чыталі вершы айчынных пісьменнікаў і танцавалі беларускую польку. Напрыканцы ўсе атрымалі адпаведныя пасведчанні.

1002

Спадзяюся, што наша свята надоўга застанецца ў памяці яго маленькіх удзельнікаў.

Наталля БРЭГІД,
намеснік па асноўнай дзейнасці
загадчыцы ДУА “Санаторны яслі-сад
г.п. Брагіна”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *