Значная падмога ў справе добраўпарадкавання могілак – добраахвотныя ахвяраванні

Год малой родины

90876665

Чалавек як прыходзіць на зямлю, так і пакідае яе. На жаль… Застаецца толькі памяць. Аб адным з памерлых нагадвае грудок са сціплым драўляным крыжам, аб другім – помнік, усыпаны вянкамі і яркімі кветкамі, ці надпіс на мармуровай таблічцы. Сучасныя пахавальна-памінальныя традыцыі і розны дастатак змяняюць і аблічча могілак. Але паважлівае стаўленне да тых, хто пайшоў у нябыт, як мне здаецца, у іншым: калі апошні раз клапатлівая рука дакраналася да святога месца, каб дагледзець яго, навесці парадак. Зямля прытуліла, дала вечны спакой шматлікім пакаленням нашых продкаў. Таму думаем і гаворым пра іх, молімся, запальваем свечкі. І, вядома ж, стараемся з належным шанаваннем адносіцца да магілак родных і блізкіх: прыбраць, пафарбаваць, ачысціць ад смецця, асабліва – напярэдадні Радаўніцы. Ды гэта толькі маленькая частка тэрыторыі людскіх клопатаў. Асноўныя па-ранейшаму кладуцца на плечы старшынь сельсаветаў.

Аб вастрыні праблемы добраўпарадкавання могілак сведчаць самі жыццёвыя рэаліі: у вёсках асноўную катэгорыю жыхароў складаюць пенсіянеры, а колькасць грудкоў на астраўках спачынку павялічваецца. Драўляная агароджа хіліцца, набывае непрывабны выгляд. Патрэбна пазбаўляцца не толькі ад смец- ця, але і ад кустарнікаў, пустазелля, старых дрэў. Для гэтага павінны быць грошы, працоўная сіла, тэхнічныя рэсурсы. Таму вельмі важна ў першую чаргу наладзіць дыялог з людзьмі: абмеркаваць, растлумачыць, абгрунтаваць свае погляды, прыняць да ведама прапановы.

Менавіта ад кіраўнікоў першаснага звяна ўлады і іх памочнікаў у значнай ступені залежыць актыўнасць грамадзян. Як і разуменне таго, што ў сучасных умовах неабходна больш разлічваць на ўласныя сілы і магчымасці, а не пазіраць на абмежаваны бюджэт. У папаўненні сельсавецкай кішэні павінны быць зацікаўлены самі жыхары – і мясцовыя, і тыя, хто пакінуў вёску, але для іх бацькоў яна ўжо вечны прыстанак. Значная падмога ў справе добраўпарадкавання могілак – добраахвотныя ахвяраванні. Таму актыўней варта прымяняць метад самаабкладання, тлумачыць насельніцтву яго сутнасць і ролю. Людзі, без сумненняў, адгукваюцца на такі долевы ўдзел.

За першы квартал бягучага года, па даных раённага Савета дэпутатаў, вяскоўцамі было ўнесена ў агульную скарбонку 1835 рублёў. Много гэта ці мала? Калі браць у разрэзе на аднаго сельскага жыхара, то сума атрымліваецца мізэрная – недзе 15 капеек. Як павялічыць? Дзе шукаць рэзервы? Улічым і невысокія даходы вяскоўцаў, што ў асноўным складаюцца з пенсій, і зусім малую колькасць у многіх населеных пунктах двароў, і розны кантынгент жыхароў, і ўтрыманскую пазіцыю некаторых асоб. Усё гэта зразумела. Але, магчыма, у такой сітуацыі праяўляць большую актыўнасць, пашыраць поле дзейнасці варта і самім народным выбраннікам: выходзіць на дзяцей, унукаў састарэлых грамадзян, тых, хто тут нарадзіўся, але пакінуў малую радзіму, выкарыстоўваць момант, калі ўсе збіраюцца на Радаўніцу. Сярод нас нямала людзей, для якіх памяць аб памерлых – не проста словы, а добрыя справы, памкненні і намеры. Няхай і не ўсе, але свядомыя і неабыякавыя абавязкова адгукнуцца.

У бягучым годзе, напрыклад, сродкі самаабкладання плануецца накіраваць: у Новаіёлчанскім сельсавеце – на добраўпарадкаванне могілак у Ніўках, Бярозках, Новай Іёлчы, Галках, Асарэвічах, Вяллі, абкос вясковых вуліц; у Чамярыскім – на прывядзенне ў належны стан месцаў пахавання ў Чамярысах і Ленінску, у Малажынскім – на акультурванне могілак у Малажыне, Валахоўшчыне, Старых Юркавічах, Дубліне, Крыўчы, Пераносах… Фронт работ вызначаны ў кожным Савеце. І ў асноўным гэта – ліквідацыя аварыйных дрэў, набыццё фарбы і піламатэрыялаў, замена агароджы, пазбаўленне тэрыторый ад залішняй расліннасці.

Зараз якраз пільная ўвага старшынь сельвыканкамаў скіравана на тое, каб сустрэць з парадкам на могілках Радаўніцу. Арганізоўваюцца суботнікі, вядзецца растлумачальная работа з насельніцтвам. Дзе асабістых сіл недастаткова, на дапамогу прыходзяць замацаваныя за вёскамі арганізацыі.

На тэрыторыі Вуглоўскага сельсавета, напрыклад, размешчана дзесяць могілак, і на ўсіх ужо зроблена нямала. Найбольш актыўна паўдзельнічалі ў суботніках жыхары Кавакі, Каманова і Лубенікоў. А каб палепшыць сітуацыю з самаабкладаннем, да справы поруч з дэпутатамі і мясцовымі актывістамі тут далучаюцца нават паштавікі.

У Буркоўскім сельсавеце, апрача сходаў, наладзілі падворныя абходы. Індывідуальную размову з людзьмі аб добраўпарадкаванні могілак вядуць старасты. З асаблівым запалам і энтузіязмам папрацавалі жыхары ў Кавалях і Бурках. А зараз завяршаюцца работы ў Мікулічах, Рыжкаве і Конанаўшчыне. Не спыняецца напал гэтай дзейнасці і на тэрыторыі іншых Саветаў.

Што ж датычыць велічыні вызначаных узносаў, то ў сярэднім іх памеры вагаюцца ад пяці да дзесяці рублёў. І многае яшчэ трымаецца не столькі на дастатку, колькі на сумленнасці кожнага грамадзяніна. Нумары разліковых рахункаў, дарэчы, на якія можна перавесці тую ці іншую суму грошай для добраўпарадкавання, старшыням сельсаветаў даручана давесці да насельніцтва. А каб людзі ведалі, куды накіроўваюцца іх сродкі, прадстаўнікі мясцовай улады штогод трымаюць справаздачы.

Якія б праблемы, складанасці, цяжкасці ў нашым жыцці ні ўзнікалі, адно павінна заставацца нязменным: на могілкі патрэбна прыходзіць з добрымі думкамі і чыстым сэрцам.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

____________________________________________

Расчётные счета,

на которые можно перевести средства

для благоустройства

населённых пунктов

Бурковский сельский исполнительный комитет:

р/с BY30AKBB36004110200330000000 г. Минск, ОАО «Беларусбанк», Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Гомельской области, БИК AKBBBY2X;

Комаринский сельский исполнительный комитет:

р/с BY27AKBB36004110500450000000 г. Минск, ОАО «Беларусбанк», Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Гомельской области, БИК AKBBBY2X;

Малейковский сельский исполнительный комитет:

р/с BY93AKBB36004110600510000000 г. Минск, ОАО «Беларусбанк», Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Гомельской области, БИК AKBBBY2X;

Маложинский сельский исполнительный комитет:

р/с BY09AKBB36004110700670000000 г. Минск, ОАО «Беларусбанк», Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Гомельской области, БИК AKBBBY2X;

Новоиолченский сельский исполнительный комитет:

р/с BY89AKBB36004110900760000000 г. Минск, ОАО «Беларусбанк», Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Гомельской области, БИК AKBBBY2X;

Угловский сельский исполнительный комитет:

р/с BY43AKBB36004111000830000000 г. Минск, ОАО «Беларусбанк», Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Гомельской области, БИК AKBBBY2X;

Чемерисский сельский исполнительный комитет:

р/с BY26AKBB36004111200920000000 г. Минск, ОАО «Беларусбанк», Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Гомельской области, БИК AKBBBY2X.



Добавить комментарий