Працягваем далучаць вучняў да народнай спадчыны, беларускіх традыцый і звычаяў, выхоўваць у іх павагу да роднай мовы і культуры

Грамадства

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дзе б мы ні былі і якое б хараство нас ні акружала – кожнага цягне да роднай зямлі. Туды, дзе на ўзыходзе сонца мілагучна спявае галасісты салавей, дзе зелянеюць шумныя бары і гаі, каласіцца збожжа і стаіць бацькоўская хата, у якой прайшлі светлыя гады няўрымслівага дзяцінства. У кожнага чалавека ёсць такі куточак, які ён носіць у сваім сэрцы, якім шчыра даражыць. І за якога няма нічога даражэй у свеце.

Менавіта Год малой радзімы дае нам добрую нагоду яшчэ раз успомніць пра месца, дзе нарадзіліся і выраслі, дзе засталася часцінка душы нашых продкаў. Таму мы працягваем далучаць сваіх вучняў да народнай спадчыны, беларускіх традыцый і звычаяў, выхоўваць у іх павагу да роднай мовы і культуры. Сведчанне таму – і тэматычныя тэатралізаваныя пастаноўкі, і аднаўленне прастольнага свята “Міхайла”, і глыбокае спасціжэнне нацыянальных асаблівасцей прыказак і прымавак, прыкмет і павер’яў, песень і жартаў. А ў апошні час яшчэ практыкуем і правядзенне квэстаў, што выклікаюць асаблівую цікавасць у сучаснай моладзі.

На адно з такіх мерапрыемстваў, дарэчы, мы запрасілі ў канцы красавіка вучняў Буркоўскай, Малейкаўскай, Вуглоўскай, Іялчанскай, Брагінскай сярэдніх школ і гімназіі г.п. Брагіна. Квэст меў назву “Прысвячэнне роднай старонцы”. Усё было накіравана на тое, каб прысутныя змаглі яшчэ раз дакрануцца да спадчыны, якую пакінулі нам продкі. Таму праграму ўзбагацілі беларускімі песнямі, рэгіянальнымі танцамі, вершамі, прыказкамі і загадкамі. А назвы станцый квэста гаварылі самі пра сябе: “Заняткі маіх бабуль”, “Мінулае маёй вёскі”, “Стравы беларускай кухні”, “Займальнае роднае слова” і інш. Галоўная мэта мерапрыемства – прывіваць любоў і павагу да бацькоўскага краю, да сваёй радзімы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Нагадаю, што ў лютым наша ўстанова прымала ў сябе дырэктараў школ і іх намеснікаў, перад якімі трымала справаздачу аб рабоце ў якасці інфармацыйнага цэнтра па беларускай мове. А красавіцкае мерапрыемства ўжо было справаздачай перад вучнямі раёна. І прайшло яно пры падтрымцы арганізацыі “Беларускі зялёны крыж”, якая паклапацілася аб падарунках і салодкіх прызах для пераможцаў і ўдзельнікаў.

Каб не пазбыцца родных каранёў, будзем ведаць, ганарыцца, памятаць…

Аксана ПЕЎНЯВЕЦ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мікуліцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *