Да дзяцей з Асарэвіцкага прытулку прыязджалі байкеры

Грамадства

00010

На першы погляд байкеры здаюцца грознымі і непрыступнымі: у чорных куртках і пальчатках, шлемах, на вялізных матацыклах. Але насамрэч яны вельмі таварыскія і добрыя. Гэта пацвердзяць і выхаванцы Асарэвіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку, для якіх сустрэчы з гаспадарамі “жалезных коней” сталі традыцыйнымі.

Па словах ініцыятара паездкі Генадзя Краўчанкі, на гэты раз да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі аматары мотатранспарту не толькі з Брагіна, але і з Лоева, Хойнік, Гомеля і нават з Буда-Кашалёва. Адлегласць не з’яўляецца перашкодай для тых, хто сапраўды жадае парадаваць дзяцей, якім не хапае сямейнай цеплыні і ўвагі. Для саміх жа выхаванцаў прытулку кожны такі візіт – свята. І яны чакаюць не столькі салодкіх падарункаў, колькі магчымасці пакатацца на матацыкле і адчуць сябе сапраўднымі байкерамі. Не ўпускае такі шанс і вясковая дзетвара, таму і зараз чарга з ахвотнікаў здзейсніць экстрэмальную паездку была несканчальнай.

0002000400010003000500060007

Сустрэча з байкерамі стала для хлопчыкаў і дзяўчынак прыемным дадаткам да сонечнага суботняга дня і добрага вясновага настрою. Яна, безумоўна, надоўга запомніцца яркімі ўражаннямі і станоўчымі эмоцыямі.

00080009



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *