На тэрыторыі Камарынскага сельскага Савета прайшоў Дзень дэпутата

Общество

dav

Жыва і зацікаўлена абмяркоўваліся надзённыя жыццёвыя пытанні ў Дзень дэпутата, які прайшоў 23 мая на тэрыторыі Камарынскага сельскага Савета

Менавіта такая форма работы з насельніцтвам, як паказвае практыка, дае магчымасць народным выбраннікам быць бліжэй да людзей, глыбей унікаць у іх праблемы і спадзяванні, каб потым садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця мясцовых жыхароў. Дыялогі на гэты раз адбыліся на тэрыторыях Брагінскага ўчастка Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, Камарынскай участковай бальніцы, аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Таму размова ў асноўным вялася пра справы і клопаты, задачы і планы працоўных калектываў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутат Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Чэкан, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан і мясцовыя народныя выбраннікі.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *