Аб’ектыўнасць пры разглядзе зваротаў абітурыентаў і іх бацькоў у час уступнай кампаніі будзе забяспечана

Грамадства

Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на пасяджэнні ў КДК дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2018 годзе.

1516951584_1029178063

«У нашай краіне выпрацавана і эфектыўна рэалізуецца цэласная сістэма арганізацыі ўступнай кампаніі і кантролю за правядзеннем іспытаў. Асноўная задача — прадастаўленне аднолькавых магчымасцей пры паступленні ўсім абітурыентам — забяспечваецца ў поўнай меры. Кантроль ажыццяўляецца на ўсіх этапах: пры падрыхтоўцы і правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання, уступных унутраных іспытаў, прыёме дакументаў і залічэнні абітурыентаў ва ўстановы адукацыі», — сказаў Леанід Анфімаў.

Нараўне з выкананнем задач па прадухіленні парушэнняў у час уступных іспытаў членамі дзяржкамісіі будуць аб’ектыўна і аператыўна разгледжаны ўсе звароты абітурыентаў і іх бацькоў.

«У цэнтральным апараце КДК і камітэтах абласцей арганізавана работа гарачай лініі, будзе праводзіцца асабісты прыём абітурыентаў і іх бацькоў, — адзначыў Леанід Анфімаў. — Ад таго, наколькі аб’ектыўна і справядліва будуць вырашаны ўсе спрэчныя пытанні, залежыць упэўненасць маладога пакалення, іх бацькоў у тым, што дзяржава стварае для кожнага грамадзяніна роўныя ўмовы для яго жыцця і самарэалізацыі».

Для забеспячэння дзейнасці дзяржкамісіі пры КДК створана рабочая група, кіраўніком якой выступае начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржкантролю Павел Пінчук. Усяго ў рабоце дзяржкамісіі задзейнічаны больш як 160 дзяржкантралёраў.

Пункты ЦТ зарэгістраваны ў 41 установе адукацыі, з іх 13 — у Мінску.

Прыём дакументаў і залічэнне абітурыентаў будуць ажыццяўляць больш як 150 устаноў адукацыі. У кожнай з іх сфарміраваны камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *