Аб’яўлены кастынг вядучых для дзіцячага «Еўрабачання-2018»

Грамадства Официально

000027_1528214608_69409_big

Белтэлерадыёкампанія аб’явіла кастынг вядучых для дзіцячага «Еўрабачання-2018». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Прэтэндаваць на ролю вядучых маштабнага міжнароднага шоу могуць яркія, харызматычныя і мэтанакіраваныя людзі — дарослыя і дзеці ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.

Кандыдаты на ролю вядучых маштабнага мерапрыемства павінны добра валодаць англійскай мовай, умець трымацца на сцэне, выдатна імправізаваць, працаваць у кадры, а таксама мець за плячамі вопыт работы ў прамым эфіры і ўдзел у вялікіх тэлевізійных праектах.

Па выніках кастынгу арганізатары выберуць вядучых, якія найбольш гарманічна ўпішуцца ў агульную канцэпцыю музычнага форуму.

Шчасліўчыкаў чакае няпростая задача: працаваць на асноўнай сцэне для шматмільённай аўдыторыі тэлегледачоў і паралельна сустракацца з удзельнікамі ў грын руме, таму што менавіта там — самыя яркія моманты і шчырыя эмоцыі.

Каб паўдзельнічаць у адборы, прэтэндэнтам неабходна прыслаць сваю фатаграфію і кароткі прэзентацыйны ролік з расказам пра сябе на электронны адрас: eurovision@tvr.by.

Галоўныя крытэрыі відэа — крэатыўнасць, інфарматыўнасць і лаканічнасць.

Апошні дзень прыёму заявак — 15 ліпеня.

Усе падрабязнасці — на сайце медыяхолдынга www.tvr.by.

Імёны вядучых дзіцячага «Еўрабачання-2018» стануць вядомы пасля таго, як экспертная група праекта пад кантролем ЕВС вывучыць відэазапісы ўсіх прэтэндэнтаў і выбера лепшых.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2018» пройдзе ў Беларусі 25 лістапада.

Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў форуму выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *