Дзень падпісчыка прайшоў у Брагіне 22 чэрвеня

Грамадства

podpicka1

Вывешаная аб’ява запрашала прыхільнікаў мясцовага выдання аформіць падпіску на “Маяк Палесся” на трэці квартал.

Першай, каму паштальён Алена Скачынская выпісала квітанцыю, была старшыня Брагінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач. Дарэчы, у сям’і Алены Валер’еўны таксама любяць раёнку і з нецярплівасцю чакаюць чарговы нумар.

Яе муж Уладзімір Леанідавіч – патрыёт свайго раёна, цікавіцца ўсім, што адбываецца на тэрыторыі Брагіншчыны, і пра падзеі даведваецца з любімай газеты.

Прадоўжыцца сяброўства з “Маяком Палесся” і ў Марыны Ляшчук, якая працуе ў раённай бальніцы, Віктара Грушэнкі (вузел электрасувязі) і інш. Пажадала выпісаць раёнку Ніна Раманчук з Кавакі. Дзяржінспектар Энерганагляду Іван Рудабелец паклапаціўся, каб у трэцім квартале газету прыносілі ў дом бацькоў.

Сустрэчам з людзьмі рады заўсёды, і чарговая дала магчымасць даведацца, што іх хвалюе, якое месца ў жыцці займае мясцовае выданне.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Ірына СТЫЧЫНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *