Пра дасягненні Любові Раманюк з Буркоў нагадваюць высокія ўзнагароды

Год малой родины Общество

Жыццё на вёсцы нялёгкае. Праца на зямлі, у садзе, агародзе, клопаты пра дамашнюю гаспадарку патрабуюць шмат сілы і часу. Не заўсёды даступныя мясцоваму насельніцтву і даброты цывілізацыі, зручнасці і камфорт. Асаблівай увагі заслугоўваюць вясковыя жанчыны. Высокае пачуццё адказнасці дазваляе ім вырашаць самыя складаныя задачы. На сваіх кволых плячах яны нясуць цяжар паўсядзённых турбот, паспяваюць і на рабоце, і дома, пры гэтым застаюцца прыгожымі і абаяльнымі.

luba3

luba

Адна з такіх – Любоў Раманюк, асоба аўтарытэтная, паважаная. І не толькі ў Бурках, але і ва ўсёй ваколіцы. Апрача ўсяго, неабыякавая, чулая, ініцыятыўная. Да такіх заўсёды цягнуцца людзі, пранікаюцца даверам, прыслухоўваюцца.

Вырасла Любоў Рыгораўна ў вялікай сям’і, сярод дзевяці дзяцей была трэцяй. У калгасе “Чырвоны Кастрычнік” працавалі бацька, Рыгор Фёдаравіч, і маці, Ева Фядотаўна. Тры дзясяткі гадоў даіла кароў на Буркоўскай ферме і іх дачка Люба, працягваючы традыцыі слаўнага роду Раманюкоў. Сёння пра дасягненні Любові Рыгораўны нагадваюць высокія ўзнагароды: два ордэны Працоўнай Славы II і III ступеняў, шматлікія граматы і лісты з падзякай.

luba 2

luba 4

luba 5

luba 6

luba 9

luba8

luba9

Школу закончыла ў Бурках і адразу ж паступіла ў Рэчыцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. А на ферму пайшла таму, што там ужо была занята яе сястра Іна. Жывёлагадоўля – іх сямейная справа, адной з лепшых даярак у калгасе была маці, таму па-іншаму і быць не магло.

Маладой дзяўчыне далі адразу 17 кароў, а калі ўбачылі, што Любоў стараецца і добра спраўляецца з абавязкамі, павялічылі нагрузку да 20, а потым – і да 50 галоў. За высокія вытворчыя паказчыкі ў 1979 годзе ёй было прысвоена званне “Лепшая даярка раёна”.

luba7

І сёння, будучы на пенсіі, Любоў Рыгораўна не сядзіць без справы. З аднаго боку – сямейныя і дамашнія клопаты, з другога – любімы занятак. У кожную вольную хвіліну вышывае гладдзю і крыжыкам. У доме шмат рэчаў, аздобленых яе рукамі: абрусоў, сурвэтак, прасцін, навалочак, узоры на іх яркія, вясёлыя. А з наступленнем цёплых дзён сядзібу ветэрана працы ўпрыгожваюць кветкі, да якіх гаспадыня адносіцца з трапяткім пачуццём.

Радасць, гонар і надзея Любові Рыгораўны – сын і дачка, і, вядома, унукі. Пра іх поспехі, лепшыя чалавечыя якасці мама і бабуля расказвае з цеплынёй у голасе. Мабыць, у гэтым і заключаецца жаночае шчасце, сэнс жыцця.

Мая гераіня пастаянна ўдзельнічае ў пасяджэннях сямейнага куба “Матулін ручнік”, які дзейнічае пры мясцовай установе культуры. З задавальненнем прыходзіць сюды, каб сустрэцца са знаёмымі, абмяняцца навінамі, адпачыць душой і зарадзіцца энергіяй.

Любоў ДУБАТДЗЕЛ,
загадчыца аддзела арганізацыйна-метадычнай работы дзяржаўнай установы “Брагінскі РДК”

Фота Пятра САВЯНКА



Добавить комментарий