У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы

Год малой родины Популярное

Адпаведны ўказ №247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

00098888121

Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.

Савету Міністраў даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні названай праграмы.

Аб магчымасці пашырэння часавых рамак правядзення Года малой радзімы Аляксандр Лукашэнка заявіў у красавіку бягучага года на рэспубліканскім суботніку.

“Гэта была мая ідэя (аб’явіць Год малой радзімы. – Заўвага БелТА). Шмат было меркаванняў. Думаў, трэба ўсё ж такі гэту тэму ўзняць. Гэта нават не год малой радзімы, а трохгоддзе, таму што за год мы наўрад ці штосьці там пабудуем, створым. Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павінны прывыкнуць, усвядоміць, намеціць сабе нейкія планы, а недзе камусьці трэба і грошы зарабіць, каб у сваю малую радзіму ўкласціся, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – І тады я прапанаваў, давайце мы аб’явім бягучы Годам малой радзімы і падумаем аб прадаўжэнні. Таму гэта толькі старт”.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *