У палатачным лагеры “Новы бераг” пашчасціла адпачыць 60 юным жыхарам Брагіншчыны

Грамадства

00010

Лагоднае сонейка настойліва прабівалася скрозь кудлатыя аблокі, а цёплыя дняпроўскія воды так і вабілі да сябе. Усё – у гармоніі: пазітыўны настрой, добразычлівая атмасфера, чароўная сіла прыроды. Таму час у кампаніі з сябрамі і такімі шыкоўнымі краявідамі пралятаў з хуткасцю маланкі. За тры дні адпачынку на рачным беразе патрэбна было паспець многае: удосталь накупацца, праявіць сябе ў розных мерапрыемствах, пашырыць кругагляд і кола сяброў. Таму сум, нуда, апатыя знаходзіліся пад забаронай. У разгары – лета, самая яркая, насычаная гульнямі і забавамі, прыемнымі ўражаннямі пара.

Наўрад ці мог хто тады, больш за дзясятак гадоў назад, калі ўсё толькі пачыналася, прадбачыць поспех гэтага праекта. Ініцыятыва і ўвасабленне яго ў жыццё пры падтрымцы прыхаджан евангельскай царквы “Благодать” належыць пастару Юрыю Куніцкаму. Менавіта ён прапанаваў наладзіць змястоўны адпачынак дзяцей на ўлонні прыроды – і ў Камарыне, на маляўнічым беразе Дняпра раскінуўся палатачны лагер “Новы бераг”. Першы блін, а камяком не атрымаўся. Разам з радасцю хлопчыкаў і дзяўчынак, іх пазітыўнымі эмоцыямі, душэўным парывам узмацнілася жаданне вернікаў працягваць добрую справу. Лагер пачаў прымаць адпачывальнікаў кожнае лета.

Рэалізацыю дабрачыннага праекта падтрымалі прадстаўнікі раённай улады, дзяр-жаўных структур, якія таксама штогод прымаюць непасрэдны ўдзел у арганізацыі лагера. Усіх іх, зацікаўленых, неабыякавых асоб, аб’яднала агульная мэта – прапанаваць непаўналетнім займальны і карысны варыянт баўлення вольнага часу, дапамагчы ім правільна расставіць жыццёвыя прыярытэты, накіра-ваць на правільную дарогу: без алкаголю, тытуню, наркотыкаў і неабдуманых учынкаў, якія могуць пакалечыць лёс, прывесці да бяды.

Падчас нашай чарговай сустрэчы Юрый Аляксандравіч з цеплынёй у душы адзначыў, колькі адметных падзей, цікавых сустрэч, станоўчых змен за гэты час адбылося. На першапачатковым этапе, напрыклад, у лагеры маглі размясціцца толькі 16 дзяцей, а сёлета ён прыняў 60 юных жыхароў Брагіншчыны. Значна павялічылася колькасць палатак, з’явілася музычнае суправаджэнне, магчымасць весці відэаздымку, для самых бойкіх і непаседлівых з нядаўняга часу ўсталёўваецца батут, больш разнастайнай, насычанай стала праграма адпачынку. І гэта сведчыць: кожны сезон яшчэ больш згуртоўвае каманду аднадумцаў, даказвае, што побач нямала чулых, міласэрных людзей, дапамагае ўпэўніцца ў вернасці сяброў і знайсці новых партнёраў. Да ліку такіх, дарэчы, далучылася Гомельская абласная дабрачынная грамадская арганізацыя “Лепшы шлях”, што дзейнічае таксама пад старшынствам Юрыя Куніцкага.

На аблюбаваных камарынскіх прасторах ужо не першы год займаюць дзяцей рухавымі гульнямі, спартыўнымі эстафетамі, элементамі горна-пешаходнага турызму Наталля Лапцева і Андрэй Харэцкі. Тут табе і нястрымны азарт, і фізічная загартоўка, і выхаванне ўмення працаваць у камандзе, прыходзіць на выручку адзін аднаму.

000400020001000500060007000800090001100012000130001400016000170003

Асаблівая ўвага, як і належыць, – выкананню правілаў бяспекі на вадзе. Таму ў старшыні раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Мікалая Катлабая – свае клопаты: нагадаць юным рамантыкам, чым пагражаюць свавольствы на вадзе, падрыхтаваць для іх адпаведную наглядную інфармацыю.

Размяшчэнне Камарына ў непасрэднай блізкасці з Украінай спрыяе наладжванню сустрэч з пагранічнікамі, якія знаёмяць дзяцей і з правіламі знахо-джання на данай тэрыторыі, і з асаблівасцямі сваёй службы. Хто ведае, магчыма, нехта і з сённяшніх падлеткаў праз лічаныя гады будзе гэтак жа стаяць на ахове дзяржаўнай мяжы.

Пабывалі таксама ў лагеры з выхаваўчымі і прафілактычнымі мэтамі мясцовыя работнікі культуры, ПАСЧ №2 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Завіталі да дзяцей, каб пацікавіцца іх справамі, настроем, айцец Сергій, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Васяновіч. Ахову грамадскага парадку забяспечваў міліцыянер Пётр Леўчанка, а за самаадчуваннем, станам здароўя юных асоб сачыла медсястра Святлана Максіменка.

Побач з дзецьмі кругласутачна знаходзіліся намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Ясінская, старшы ўчастковы інспектар ІСН Брагінскага РАУС Валерыя Кудрэнка, метадысты аддзела адукацыі, спорту і турызму Аксана Голік і Марына Кечка.

Свой уклад у арганізацыю дзейнасці лагера сёлета ўнеслі ААТ “Камарынскі”, Брагінскае ПМС, ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, КЖУП “Брагінскае”, прадстаўнікі дзяржаўных службаў.

Усе дзеці, дарэчы, накіраваліся дамоў не толькі з яркімі ўражаннямі ад адпачынку, але і з падарункамі ад арганізацыі “Лепшы шлях”.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *