Брагінскі раён наведаў Часовы Павераны ў справах Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь Паул ван Ооствейн

Официально

Спачатку высокапастаўлены госць сустрэўся са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Коханам, затым наведаў гістарычны музей з карціннай галерэяй.

0000001000000200000030000004

Мэта візіту – больш даведацца аб раёне, што пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і людзях, якія засталіся тут жыць, працаваць і адраджаць родны край.

Паул ван Ооствейн расказаў, што працуе ў Мінску ўжо два гады, але пакуль мала знаёмы з нашай краінай, як і іншыя жыхары Нідэрландаў. Выправіць сітуацыю дапамагаюць вось такія азнаямляльныя паездкі.

Безумоўна, пра трагедыю, з якой сутыкнуліся беларусы ў 1986 годзе, яны ведаюць. У Каралеўстве нават дзейнічае дзяржаўная праграма, накіраваная на аказанне дапамогі дзецям Чарнобыля. Часовы Павераны таксама не выключае магчымасці далейшага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў разнастайных сферах.



Пакінуць адказ