Жніво-2018 на Брагіншчыне набірае тэмпы

Популярное Сельское хозяйство

cniwo

 Ячменнае поле ААТ “Пераможнік” мяжуе з прысядзібнымі ўчасткамі жыхароў Зарэчча. Менавіта тут былі сканцэнтраваны шэсць зернеўборачных камбайнаў гаспадаркі, якія вопытныя механізатары адрамантавалі і паставілі на лінейку гатоўнасці без затрымкі. У іх свой стыль работы: усе важныя сельскагаспадарчыя кампаніі праводзіць арганізавана і якасна. Рапс убралі за чатыры дні аднымі з першых у раёне, цяпер поўным ходам уключыліся ў жніво. Касавіца хлябоў вядзецца з пятніцы, 6 ліпеня. На два тыдні раней звычайнага. Спачатку зжалі пшаніцу, з кожнага гектара сабралі па 20 цэнтнераў, а ўсяго – 200 тон. Потым абмалацілі азімае жыта і пераключыліся на ячмень.

cniwo2

cniwo 3

cniwo 4

Як расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Карпенка, убіраюць плошчы, якія падгарэлі. З-за працяглай засухі пасевы атрымалі ўсяго дзесяць працэнтаў вільгаці. Яе катастрафічна не хапала, калі колас наліваўся. Зерне ёсць, але яно шчуплае, не тая паўната, якая павінна быць. І не тая ўраджайнасць, на якую разлічвалі. Таму хлебаробы стараюцца зжаць кожны каласок. Ёсць надзея, што парадуюць лепшыя ўчасткі, дзе пасевы густыя і кусцістыя. З 11 ліпеня, па словах Сяргея Вячаслававіча, прыступяць да плюшчэння зерня і закладкі яго ў рукавы. Такім чынам знізяць энергазатраты на сушцы і захаваюць пажыўныя якасці корму.

Следам за камбайнамі ідуць прэс-падборшчыкі. На зжатым полі застаюцца рулоны саломы. Не забыліся ў гаспадарцыі аб мерах пажарнай бяспекі. Ваду, як і ў мінулым годзе, падвозіць Уладзімір Назаранка. Абеды і вячэру дастаўляюць людзям прама ў поле, рыхтуюць іх у сваёй сталовай.

Для галоўнага агранома Анатоля Панчанкі гэтае жніво – сёмае. Камбайнеры разумеюць яго і выконваюць усе ўказанні. Як зазначыў адзін са старажылаў, нягледзячы на маладосць, патрабавальны. Ведаючы склад экіпажаў, зазначу, што ўсе камбайнеры і іх памочнікі – добрыя працаўнікі, вопытныя і ўмелыя. З такімі можна спаборнічаць і разлічваць на тое, што і сёлета ААТ “Пераможнік” будзе святкаваць дажынкі першым.

10 ліпеня ў гаспадарцы пабывалі першы намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Мікалуцкі і старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан. Сельгаспрадпрыемствы ў полі зроку ўлады былі і раней, а ў такі напружаны і гарачы час – тым больш. І не таму, што справы ў аграрыяў ідуць дрэнна, а каб высветліць, у чым ёсць патрэба, і дапамагчы ў вырашэнні праблем.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *