Першы мільён тон збожжа новага ўраджаю сабраны ў Беларусі

Сельское хозяйство

00009876666_01

Паводле даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 25 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з тэрыторыі 367,8 тыс. га, што складае 17,2% запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 1 млн тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 29,2 ц/га.

У бягучым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017-м на 25 ліпеня аграрыі сабралі 200,6 тыс. тон збожжа. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 48,6% ад плана (163,5 тыс. га). У Гродзенскай вобласці ўбрана 28,7% плошчаў (94,4 тыс. га), Гомельскай – 13,9% (45,9 тыс. га), Мінскай – 11,5% (56,3 тыс. га). У Віцебскай і Магілёўскай абласцях уборка збожжа толькі пачынаецца, там убрана 1,94% плошчаў (6,39 тыс. га) і 0,36% (1,17 тыс. га) адпаведна.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *