Працягваецца другая змена работы студэнцкага экалагічнага атрада ГА “БРСМ”

Год малой родины Грамадства

000001

Колькасць школьнікаў, якія імкнуцца з розумам распараджацца сваім вольным часам падчас канікул, з кожным годам расце. І адзін з варыянтаў – уладкавацца ў студэнцкі атрад, дзе юнакам і дзяўчатам даецца магчымасць не толькі атрымаць працоўныя навыкі і зарабіць першыя грошы, але і накіраваць сваю энергію ў патрэбнае рэчышча. Аб тым, чым займаюцца ўдзельнікі экалагічнага атрада, арганізаванага раённай арганізацыяй ГА “БРСМ”, мы спыталі ў Віктара Анапрыенкі, які ў працоўным рытме праводзіць ужо другі месяц лета.

000002

Юнак закончыў дзевяць класаў і ўжо разважае па-даросламу. Першы заробак, а гэта – 130 рублёў, ён патраціў на патрэбы сваёй сям’і. У Віктара – адна сястрычка і чацвёра братоў, таму дадатковыя грошы для такой вялікай кампаніі, вядома, лішнімі не будуць. Другі заробак ён плануе накіраваць на набыццё пісьмовых прыналежнасцей да новага навучальнага года – расце добры памочнік бацькам. За стараннасць і працавітасць хлопца хваляць і работнікі камунальнай гаспадаркі, якім студатрадаўцы дапамагаюць у навядзенні парадку на вуліцах райцэнтра.

– Працоўны дзень пачынаецца ў 8.30. Мы збіраемся ў адміністрацыйным будынку КЖУП “Брагінскае”, дзе атрымліваем заданне і неабходны інвентар, – расказвае Віктар. – Фронт работ вызначае замацаваны за атрадам супрацоўнік прадпрыемства. У асноўным нам даручаюць прапалоць клумбы, паліць кветкі, падмесці тратуары, прыбраць смецце і інш. Тыя, каму ад 14 да 16 год, працуюць па чатыры гадзіны ў дзень – да 12.30, а старэйшыя – па сем.

Экалагічны атрад будзе дзейнічаць тры змены – да канца лета. Акрамя таго, падчас жніва жадаючыя могуць працаўладкавацца ў сельгаспрадпрыемствы, каб дапамагаць на зернетаках. У РК ГА “БРСМ” лічаць, што для навучэнцаў гэта магчымасць прадэманстраваць сябе як адказных і мэтанакіраваных лю-дзей, якія ўмеюць прымаць дастойныя рашэнні і гатовыя да самастойнага дарослага жыцця.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *